За чужы кошт вырашылі пажывіцца жыхары Быхаўшчыны
Злачынстам “адсвяткаваў” пачатак апошняга восеньскага месяца жыхар вёскі Рыхартава. Мужчына пракраўся ў дачны дом, які належыць жыхару Рагачова, дзе выкраў прадукты харчавання на агульную суму 20 рублёў. У дачыненні да злачынца Следчы камітэт пачаў крымінальную справу па арт. 205 ч. 2 КК (крадзеж).
А вось быхаўчаніну 1978 года нараджэння інкрымінуецца рабаванне. У краме “Еўраопт” ён выкраў кашалёк з 16,7 рублямі у мясцовай жыхаркі.