Спецмерапрыемства “Пешаход” стартуе на Быхаўшчыне
З 4 па 13 лістапада Дзяржаўтаінспекцыя праводзіць на тэрыторыі раёна спецыяльнае комплекснае мерапрыемства “Пешаход” у мэтах прафілактыкі і папярэджання дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам пешаходаў, веласіпедыстаў і возчыкаў гужавых павозак, у тым ліку ў цёмны час сутак. Супрацоўнікі ДАІ пракантралююць таксама захаванне правілаў дарожнага руху вадзіцелямі, асабліва пры праездзе імі пешаходных пераходаў.