Раённыя спаборніцтвы па авіямадэльным спорце адбыліся ў Быхаве
Раённыя спаборніцтвы па авіямадэльным спорце «Ляці, мой планёр!» адбыліся ў спартыўнай зале РЦК. Турнір юных авіямадэлістаў арганізаваў Прыход храма Святой Жываначальнай Тройцы пры удзеле ДТСААФ. Хлопцы, якія наведваюць заняткі авіямадэльнага гуртка, запускалі самастойна вырабленыя мадэлі кідальных планёраў F-1-N.
Па выніках трох тураў вызначыліся і лідары. У асабістым заліку лепшым стаў Кірыл Раманаў, 2 месца ў Антона Шаўчэнкі, 3 – у Івана Ермака. Пераможцы ўзнагароджаны Дыпломамі і сувенірамі, а салодкія прызы благачынны Быхаўскай акругі пратаіерэй Мікалай Паўловіч уручыў усім удзельнікам спаборніцтваў.