Супрацоўнік Быхаўскага РАНС Сяргей Ісаенка заняў 3 месца ў абласным этапе рэспубліканскага конкурсу
Інспектар групы прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Быхаўскага РАНС Сяргей Ісаенка заняў 3 месца ў абласным этапе рэспубліканскага конкурсу «Лепшы прапагандыст органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях». Да таго ж ён стаў пераможцам у намінацыі “Журналісцкае расследаванне” гэтага конкурсу.