Быхаўскі КАСЗ у гэтым годзе плануе нарыхтаваць 1700 тон кабачкоў

Быхаўскі КАСЗ у гэтым годзе плануе нарыхтаваць 1700 тон кабачкоў

кабачкААТ «Быхаўскі КАСЗ» у гэтым годзе плануе нарыхтаваць 1700 тон кабачкоў, што на 200 тон больш, чым у 2016-ым.

Непатрабавальную гародніну пастаўляюць усе гаспадаркі нашага раёна. На сённяшні дзень завод ужо прыняў 480 тон карысных пладоў сямейства гарбузовых.

Начальнік вытворчай лабараторыі Святлана Вярэніч адзначыла, што патрабаванні да паступаючай сыравіны даволі высокія. Правяраецца кожная партыя гародніны на так званую ступень сталасці, шчыльнасць лупіны, наяўнасць нітратаў. Усё гэта ў далейшым гарантуе бяспеку для здароўя спажыўцоў.

Спрыяльныя ўмовы супрацоўніцтва — адзін з галоўных прыярытэтаў у дзейнасці ААТ «Быхаўскі КАСЗ». Таму на прадпрыемстве робяць стаўку не толькі на традыцыйных сельскагаспадарчых вытворцаў, але і мясцовае насельніцтва.

Кожнай вясной людзі заўсёды цікавяцца, а ці варта ім вырошчваць гародніну, каб потым рэалізаваць яе прадпрыемству. Зразумела, што свой ураджай яны хочуць прадаць па выгаднай цане. Вось, напрыклад, нядаўна жыхар Гомельскай вобласці за 27 тон кабачкоў атрымаў каля 1900 рублёў.

На завод кабачкі здаюць псіханеўралагічны дом-інтэрнат, які знаходзіцца ў вёсцы Ірдзіца, а таксама ўстановы адукацыі раёна. Дарэчы, школы і дзіцячыя сады затым для сваіх выхаванцаў з задавальненнем набываюць ікру з кабачкоў “Далікатную”.

Пастаўшчыкам прапануецца гарантаваны разлік з адтэрміноўкай плацяжу да 30 дзён, а пры жаданні можна набыць гатовую прадукцыю ў фірмовай краме ААТ “Быхаўскі КАСЗ”.

Па словах галоўнага спецыяліста па развіцці вытворчасці Людмілы Вашкевіч, сёлета пад гандлёвай маркай “Фрау Марта” групы кампаніі “Эрконпродукт” прадпрыемства паставіць ікру з кабачкоў у Расійскую Федэрацыю.

Сяргей АНДРЭЕЎ.

Последние новости

ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Лукашенко о ВНС: мы будем истинным национальным фронтом

25 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Министр обороны Беларуси: Запад рассматривает военную силу как одно из основных средств достижения своих интересов

25 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Александр Лукашенко: Нападение на Беларусь будет расцениваться как нападение на Российскую Федерацию

25 апреля 2024
ПРЕЗИДЕНТ

Лукашенко раскрыл планы беглых и предупредил: разговор с ними не будет длинным

25 апреля 2024
ПРЕЗИДЕНТ

Лукашенко: Украину превратили в наркомана и держат на коротком поводке обещаний новой дозы вооружений

25 апреля 2024
ПРЕЗИДЕНТ

Лукашенко: градус враждебности НАТО на белорусском направлении растет

25 апреля 2024
ОБЩЕСТВО

Газманов о россиянах и белорусах: мы стали осознавать себя государствами со своим видением

25 апреля 2024
КАЛЕЙДОСКОП

Землю может накрыть сильнейшая магнитная буря – NASA

25 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

В Быховском районе построят станцию обезжелезивания

25 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Прокуратура Могилевской области помогла быховчанке вернуть удержанные у нее судебным исполнителем средства

25 апреля 2024

Архивы

Рекомендуем

ГЛАВНОЕ

В Быхове горел дом

12 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Быховчане по собственной инициативе благоустроили гражданское кладбище

17 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

В хозяйствах Быховского района полным ходом идет посевная

15 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Переносы рабочих дней на 2024 год: как будем отдыхать и отрабатывать в мае

19 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

На Быховщине прошел районный конкурс знаменных групп «Равнение на знамена». ФОТО

12 апреля 2024
АКТУАЛЬНО

Прямую телефонную линию проведет 20 апреля заместитель председателя Быховского райисполкома Александр Желобкевич

19 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Быховчане принимают участие в Международном форуме «Традиционная культура как стратегический ресурс устойчивого развития общества»

18 апреля 2024
АКТУАЛЬНО

13 апреля прямую телефонную линию проведет заместитель председателя Быховского райисполкома Виктор Агнетов

12 апреля 2024