Вялікі камбінатар з-за акіяна

эл почтаВядомы літаратурны персанаж Астап Бэндэр сцвярджаў, што ёсць 400 параўнальна сумленных спосабаў адабрання грошай у насельніцтва. А часцей за ўсё ахвярамі такіх прадпрымальных хітруноў становяцца людзі, якія жадаюць казачнага багацця і, нават, шчырага кахання. Даволі лёгка можна зарабляць на заганах. Як правіла, ніякага канфлікту з Крымінальным кодэксам. Усё па-сапраўднаму высакародна. Чалавек раскашэльваецца не проста добраахвотна, а нават ліхаманкава.

Заўсёды марыў мець мільён долараў. І вось ён, шчаслівы шанс. На электронную пошту нашай газеты прыйшло забаўнае пісьмо. Нейкі спадар (ці, мабыць, спадарыня) Rachy Alimy вырашае добраахвотна ахвяраваць “раёнцы” даволі буйную суму. Каб не быць галаслоўным, прадставім вашай увазе асобныя вытрымкі гэтага паслання, захаваўшы, вядома, стыль аўтара:

“Я Rachi ў маіх ранніх дваццатых гадоў, я хацеў ваша супрацоўніцтва ў пераездзе да вас і перадаць сваё спадчыну на банкаўскі рахунак, які вы павінны даць.

Будзь рады працягнуць сваю адукацыю і будуць жыць мірна ў вашай краіне, вы стварылі інвестыцыі для мяне гэта маё спадчыну. Сума будзе перадачай Злучаных Штаты Амерыкі даляры дзесяць мільёнаў пяцьсот тысяч.

Гэта было ад майго бацькі, які памёр, што я атрымаў яго, хто-то атруціў яго да смерці, гэта тое, што ён мне сказаў перад смерцю, і мая маці памерла, калі я быў дзіцем, я адзіны дзіця майго бацькі.

Калі гатовыя да працы яго са мной адкажыце мне для больш падрабязнай інфармацыі пра свой намер растлумачыць. Дваццаць адсоткаў будуць вашымі”.

Такім чынам, гульня пачалася. Дваццаць працэнтаў з дзесяці мільёнаў? Нескладаныя арыфметычныя разлікі прывялі ў захапленне. Гэта ж два мільёны долараў! Каштоўны міраж патрасаў рэдакцыйны кабінет. Прыязджай хутчэй, дарагі амерыканскі сябар:

“Паважаны, Rachy Alimy! З вялікай цікавасцю паставіліся да няпростай гісторыі Вашай сям’і. Прыязджайце ў нашу краіну, якая заўсёды адкрыта для тых, хто сапраўды шукае ведаў і мірнага жыцця. Мы гатовыя да канструктыўнага дыялогу, а таксама далейшага цеснага і ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва. Паведаміце нам, чым можам быць Вам карысныя”.

Наступнай раніцай, стомлены бяссоннай ноччу, нецярпліва чакаў пісьма. У галаву закрадваліся паскудненькія думкі. Калі ж будзем дзяліць нашы грошы? І колькі трэба для поўнага шчасця? Правы Астап Бэндэр, шчасце нікога проста так не чакае. Яно блукае ў доўгіх белых вопратках, спяваючы дзіцячую песеньку: “Ах, Амерыка — гэта краіна, там гуляюць і п’юць без закускі”.
Нарэшце дачакаўся. “Мільянер” прыслаў вестку. Зноў захоўваем аўтарскі стыль:

“Вялікае вам дзякуй, што знайшлі спецыяльны і каштоўны час, каб прачытаць маё паведамленне і адказаць мне. Я з краіны пад назвай Бераг Слановай Косці ў Афрыцы. Я хачу, каб ты быў маім апекуном замежных, падаць рахунак у банку, каб атрымаць гэта маё спадчыну ў вашай краіне, і трымаць яго ў бяспецы да майго прыходу да вас.

Вы ўладкуеце добры дом, асабняк, які я буду купляць у вашай краіне, і жыць у ім, да таго часу я буду там.

Прыбыццё ў вашу краіну, вы будзеце маім апекуном, і гэтак жа дапамагчы мне ўкласці свае грошы, вы будзеце кіраваць бізнесам для мяне ў чаканні, калі я скончу сваё вышэйшую адукацыю, якое вы павінны дапамагчы мне забяспечыць прыём адразу ўваходжу вашу краіну.

Калі ласка, я маліў вас, каб узяць усё асабістыя і канфідэнцыйныя паміж намі, па маёй прычыне бяспекі і для хуткага поспеху”.

Падтрымліваю цікавасць апошняга:

“Дзякуй, што адказалі на наш ліст. Цяпер напішыце падрабязна, як трэба дзейнічаць далей. Вам абавязкова пастараемся дапамагчы. Добрага дня і да сустрэчы”.

Пакуль адказ не прыйшоў, але брыльянтавы дым пачаў рассейвацца. Заходнеафрыканская дзяржава, з якой прыйшоў ліст, вось ужо 30 гадоў завецца Рэспубліка Котд’Івуар. Тут даўно ідзе грамадзянская вайна.

Трэба адзначыць, прапановы спадара Rachy Alimy зусім не падаліся прывабнымі. Відавочна, што гэта падман. На каго ён разлічаны? І чаму павінна быць канфідэнцыйнасць паміж намі?

Дурняў на белым свеце, вядома, не мала, але ж нельга так верыць ва ўласны поспех. Мабыць “развесці” на грошы даверлівых жанчын на сайтах знаёмстваў ужо не атрымліваецца. Можа таму вялікі камбінатар з-за акіяна і вырашыў выпрабаваць шчасце, звярнуўшыся з незвычайнай просьбай у дзяржаўную правінцыйную газету маленькага беларускага горада.

Памятаеце, калі ў свой час быў распаўсюджаны такі від махлярства, які атрымаў назву “Нігерыйскія лісты”. Тады ў людзей прасілі дапамогі, каб тыя ўдзельнічалі ў розных грашовых аперацыях, пры гэтым абяцалі сур’ёзныя працэнты. Вядома, прыбытак ахвяра ўвогуле не атрымлівала. Упэўнены, умовы нашага суразмоўцы з часам сталі б падобнымі на тое махлярства.Таму і вы будзьце ўважлівымі — бясплатны сыр бывае толькі ў пастке.

Замежжа, нажаль, нашай рэдакцыі не дапаможа, але, як казаў ідэйны змагар за грашовыя знакі, жыццё ўсе ж такі цудоўнае, нягледзячы на недахопы.

Сяргей ЛЕЎЧАНКА.

Последние новости

ТЕХНОЛОГИИ

Дуров объявил о запуске в Telegram донатов авторам и владельцам каналов

19 апреля 2024
ОБЩЕСТВО

Погода на выходные: дождливо, прохладно и ветрено. В ночь на субботу – заморозки

19 апреля 2024
ОБРАЗОВАНИЕ

К 1 сентября все белорусские школы перейдут на новый режим питания

19 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Переносы рабочих дней на 2024 год: как будем отдыхать и отрабатывать в мае

19 апреля 2024
КАЛЕЙДОСКОП

В Беларуси запретили « Русские народные сказки»

19 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Советы от МЧС при похолодании

19 апреля 2024
АКТУАЛЬНО

Тематическую прямую телефонную линию проведет 26 апреля комитет по труду, занятости и социальной защите Могилевского облисполкома

19 апреля 2024
НОВОСТИ

Минобразования скорректировало сроки вступительной кампании в ссузах

19 апреля 2024
В МИРЕ

Израиль нанес ракетный удар по Ирану

19 апреля 2024
ЭКОНОМИКА

Ранние яровые зерновые в Беларуси посеяли более чем на 88% площадей

19 апреля 2024

Архивы

Рекомендуем

ГЛАВНОЕ

На Быховщине отметили День беременных

9 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

В Быхове горел дом

12 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Машинный парк сельсоветов Быховского района пополнен четырьмя новыми автомобилями

10 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Быховчане по собственной инициативе благоустроили гражданское кладбище

17 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

В Быхове прошел 1-й этап областного фестиваля управленческого опыта руководителей учреждений общего среднего образования «Лидер образования»

8 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Приглашаем принять участие в фотоконкурсе «В объективе – Быховский район»

9 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

В хозяйствах Быховского района полным ходом идет посевная

15 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

На Быховщине прошел районный конкурс знаменных групп «Равнение на знамена». ФОТО

12 апреля 2024