Пад дзве дуды і бубен танчылі быхаўчане

Пад дзве дуды і бубен танчылі быхаўчане

Беларуская народная музыка гучала на пляцоўцы раённага гісторыка-краязнаўчага музея. “Ойра”, “Лявоніха”, “Кракавяк”, “Падыспань”, “Карапет”, “Базар”, полька “Бабачка”, “Месяц”. Быхаўчане на працягу двух гадзін развучвалі традыцыйныя побытавыя танцы нашых продкаў.

DSC_0369

Майстар-клас праводзіла Наталля Родзькіна. Харэограф з абласнога цэнтра прапаноўвала жадаючым разам выканаць некалькі простых рухаў. А дапамагалі ёй у гэтым удзельнікі праектаў “Беларускія народныя танцы ў Магілеве” і “Танцы Гарадзенскіх дворыкаў”.

Спачатку некаторыя людзі крыху саромеліся, а потым ужо танчылі даволі лёгка і рытмічна.

— Гэта сапраўдны спектакль, дзе ёсць масавасць, маляўнічасць і  мноства варыяцый выканання. Тут галоўнае ўдзел, — кажа Наталля. — Агульныя рысы беларускіх народных танцаў? Мноства паўтораў, наяўнасць простых фігур. Вось як у польцы “Бабачка”. Ёсць асаблівасць і ў манеры выканання. Беларускія танцы, безумоўна, выклікаюць яркія эмоцыі, аднак знешне ўсё праходзіць вельмі прыстойна.

DSC_0382

Хто ўсе гэтыя пластычныя людзі? Знаёмлюся з адным з удзельнікаў культурнага свята Антонам Галынскім. На яго думку, цікавасць да народных танцаў сярод беларускай моладзі расце, вось і сам заняўся імі зусім нядаўна, таму пакуль вельмі яшчэ далёкі ад прафесіяналізму. Але ўсё роўна выходзіць няблага. Напэўна, таму што гэта ўсё ідзе з глыбіні душы. У адным танцы радасць або захапленне, у іншым — пяшчота, а ў трэцім — спакой.

Публікі, нажаль, сабралася не шмат, але тыя, хто прыйшоў, не пашкадавалі.  Маладыя людзі відавочна ўжо сапсаваныя сучаснымі рытмамі, а вось у дарослых атрымлівалася значна лепш. Напэўна таму, што некаторыя з іх выхадцы з вёсак ці ж дзяцінства некалі праводзілі ў сваіх бабуль і дзядуляў. Але і ім не проста было прылаўчыцца да беларускага патройнага рытму. Праз гэта хапала і ўсмешак. А, значыць, добрага настрою.

Сяргей ЛЕЎЧАНКА.

Последние новости

КАЛЕЙДОСКОП

С 1 июля в Беларуси впервые более чем за 30 лет открывается охота на медведя

1 июля 2025
Читать новость
ТЕХНОЛОГИИ

Мотивационную программу для желающих бросить курить на основе ИИ разработали в Беларуси

1 июля 2025
Читать новость
ПРЕЗИДЕНТ

Лукашенко о гибридной войне против Беларуси: на любые агрессивные выпады готовы дать самый жесткий ответ

1 июля 2025
Читать новость
80 мирных лет

В деревне Красный Берег состоялось торжественное открытие отреставрированного памятного знака

1 июля 2025
Читать новость
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Информация о ходе сельскохозяйственных работ в Быховском районе по состоянию на 1 июля

1 июля 2025
Читать новость
ОБЩЕСТВО

В Могилевской области на ремонт учреждений образования в 2025 году направлено Br107 млн

1 июля 2025
Читать новость

Архивы

Рекомендуем