Навіны Быхаўшчыны адным абзацам

новости1ДЗВЕ ПЕРАМОГІ

Адразу дзве выхаванкі дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы ўславілі Быхаў на чэмпіянаце Рэспублікі Беларусь па вольнай барацьбе сярод жанчын. Першае месца ў сваёй вагавой катэгорыі заняла Юлія Пісарэнка, абыграўшы двух майстроў спорту міжнароднага класа. Мясцовая жыхарка Надзея Драгунова паказала другі вынік на барцоўскім дыване.

СУВЯЗЬ ПАКАЛЕННЯЎ

Літаратурна-паэтычная сустрэча “У імя загінуўшых на зямлі” прайшла ў сярэдняй школе №2 напярэдадні дня вызвалення Быхаўшчыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Да школьнікаў завіталі пісьменнік і журналіст, аўтар кніг, прысвечаных ахвярам Вялікай Айчыннай вайны, Мікалай Леўчанка і бібліятэкар гарадской бібліятэкі-філіяла №50 Алена Масцяркова. Хлопцам і дзяўчатам прапанавалі да азнакамлення літаратуру, у тым ліку кнігі Мікалая Леўчанкі “Уроки мужества”, “Непраходзячы боль”, “Крылатая гвардия”, “Созвездие героев”. Усе яны распавядаюць аб мужнасці, доблесці і славе нашых землякоў. Школьнікі ўважліва слухалі пісьменніка, а потым задавалі самыя розныя пытанні, на якія аўтар з задавальненнем адказваў.

ЗНІШЧЫЛІ ПАСЕВЫ

У рамках спецыяльнай аперацыі “Мак” праваахоўнікі Быхаўскага раёна знішчылі 30 кг дзікарослых канапель на плошчы 0,015 га каля малочна-таварнай фермы ААТ “Вараніно”.

Последние новости

ОБЩЕСТВО

Высокие технологии, медицина, турпотенциал. В Минске стартовал Международный форум экономического сотрудничества

12 сентября 2025
Читать новость
АКТУАЛЬНО

Городские дороги преображаются: асфальтирование продолжается

12 сентября 2025
Читать новость
АКТУАЛЬНО

Прямую телефонную линию 13 сентября в Могилевском облисполкоме проведет управляющий делами Николай Дедков

12 сентября 2025
Читать новость
АКТУАЛЬНО

ГУ “Быховский районный ФОЦ” провел районную “Школиаду”

12 сентября 2025
Читать новость
ОБРАЗОВАНИЕ

Единый урок, посвященный Дню народного единства, пройдет во всех школах страны 17 сентября

12 сентября 2025
Читать новость
АКТУАЛЬНО

25 сентября пройдет Единый день безопасности

12 сентября 2025
Читать новость

Архивы

Рекомендуем