Навіны Быхаўшчыны

новости1ПЕРАМОГА

На рэспубліканскім аглядзе-конкурсе прафесійнага майстэрства сярод дзяржаўных інспектараў па энергетычным наглядзе Быхаўская раённая энергаінспекцыя атрымала перамогу як лепшая энэргаінспекцыя і ўзнагароджана адпаведным Дыпломам. Яе начальнік Барыс Гернеза годна паказаў сваё майстэрства ў веданні прававых актаў, схем энергазберажэння, выяўленні парушэнняў нормаў эксплуатацыі і тэхнічнага стану энергаўстановак.

ЗНІЗЬЦЕ ХУТКАСЦЬ!

З 8 па 18 чэрвеня на аўтамагістралі М-8 на 273-400 км (у раёне аграгарадка Следзюкі) з 8.00 да 20.00 будзе працаваць мабільны датчык кантролю хуткасці. Нагадваем, хуткаснае абмежаванне на дадзеным участку дарогі для легкавых і грузавых транспартных сродкаў складае 60 км/г.

МЕДЫЦЫНА І МАЛЮНАК

Магілёўскі абкам прафсаюза работнікаў аховы здароўя падвёў вынікі абласнога этапу конкурсу дзіцячага малюнка «Медыцына вачамі дзяцей». У ліку пераможцаў — тры навучэнкі Быхаўскай дзіцячай школы мастацкіх рамёстваў. Дыпламантамі I ступені сталі Анастасія Краўцова і Яўгенія Івашка. III месца дасталася Арыне Патапенка. Работы пераможцаў накіраваны ў Рэспубліканскі камітэт Беларускага прафсаюза работнікаў аховы здароўя для ўдзелу ў фінале конкурсу.

ПРЭЗЕНТАВАЛІ БЫХАЎШЧЫНУ

Быхаўчане сталі ўдзельнікамі Міжнароднага фестывалю «Залатая пчолка», які праходзіў у Клімавічах. У рамках свята «Фестывальная краіна — краіна сяброў» нашы прадстаўнікі ўстаноў культуры, клубнай сістэмы, а таксама выкладчыкі і выхаванцы Быхаўскай ДШМР прадставілі выставачныя экспазіцыі беларускага побыту, рэгіянальны касцюм, фальклорную і гульнявыя праграмы, майстар-класы народнага бытавога танца, прэзентавалі работы майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

Последние новости

ГЛАВНОЕ

В Быхове отметили 108-летие Октябрьской революции. ФОТО+ВИДЕО

7 ноября 2025
Читать новость
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Председатель райисполкома Александр Киселёв поздравил быховчан с Днем Октябрьской революции

7 ноября 2025
Читать новость
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Поздравление с Днём Октябрьской революции от руководства Могилевской области

7 ноября 2025
Читать новость
ПРЕЗИДЕНТ

День трудовых достижений и важных открытий. Лукашенко подчеркнул созидательный смысл праздника 7 ноября

7 ноября 2025
Читать новость
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

В деревне Годылёво торжественно открыты новейшие очистные сооружения

6 ноября 2025
Читать новость
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Сегодня на МТК Мокрое КУП «Мокрянский АГРО» проходит санитарный день. ФОТОФАКТ

6 ноября 2025
Читать новость

Архивы

Рекомендуем