Навіны Быхаўшчыны

новостиЛісты з віншаваннямі

Да Дня Перамогі ў нашым раёне ўдзельнікі Вялікай Айчыннай вайны, былыя малалетнія вязні канцлагераў атрымаюць паштоўкі з віншаваннямі. Іх апдправяць валанцёры праекта «Аніматар для пажылых». Школьнікі самі зрабілі паштоўкі. Дадзены праект рэалізуецца ў раённым цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва пры падтрымцы германскага фонду «Памяць, адказнасць і будучыня» гуманітарнай праграмы «Месца сустрэчы: дыялог» у супрацоўніцтве з МГА «Узаемаразуменне».

Дарыць дабро

8 мая стартуе штогадовы месячнік Чырвонага Крыжа. «Разам у імя гуманізму» — так гучыць яго дэвіз у гэтым годзе. Усіх неабыякавых людзей чакаюць у раённай арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа па вуліцы Сацыялістычная, 34. Сабраныя школьныя пісьмовыя прыналежнасці, адзенне, абутак, цацкі і іншыя рэчы будуць перададзены дзецям са шматдзетных і малазабяспечаных сем’яў, а таксама людзям з абмежаванымі магчымасцямі.

Бяспека дзяцей

Напярэдадні Міжнароднага Дня сям’і і Дня абароны дзяцей на тэрыторыі раёна пройдзе рэспубліканская прафілактычная акцыя «Не пакідайце дзяцей адных!». У перыяд з 12 мая па 3 чэрвеня супрацоўнікі РАНС правядуць шэраг мерапрыемстваў, накіраваных на зніжэнне колькасці надзвычайных сітуацый з удзелам дзяцей і забеспячэнне іх агульнай бяспекі, а таксама для прыцягнення ўвагі грамадскасці да праблемы дзіцячага свавольства з агнём і гібелі дзяцей на пажарах.

Тры дыплома    

Удала прадставілі Быхаўшчыну на V міжнародным конкурсе мастацкага майстэрства ім. А. Грэчынінава навучэнцы дзіцячай школы мастацтваў. Дыпломамі лаўрэатаў III ступені ўзнагароджаны Міхаіл Ясянецкі (намінацыя «Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва») і Дар’я Клінцова (намінацыя «Графіка»). Спецыяльнага дыплома ў намінацыі «Жывапіс» за арыгінальнае рашэнне ў рабоце ўдастоена Паліна Краўцова. Трох юных мастакоў падрыхтавала да прэстыжнага конкурсу выкладчык ДШМ Юлія Бялова.

Последние новости

ЭКОНОМИКА

Нацбанк: инфляционные процессы в III квартале замедлились

31 октября 2025
Читать новость
ПРЕЗИДЕНТ

«С нами они не справятся!» Лукашенко ответил оппонентам, которые хотят додавить Беларусь и Россию

31 октября 2025
Читать новость
ОБЩЕСТВО

Какие услуги может оказать социальный работник, рассказали в Минтруда

31 октября 2025
Читать новость
ОБРАЗОВАНИЕ

В Беларуси с 15 ноября стартует прием документов на заочное обучение в аграрные вузы

31 октября 2025
Читать новость
ОБЩЕСТВО

На реках Беларуси ожидается рост уровней воды

31 октября 2025
Читать новость
ГЛАВНОЕ

Акция «Безопасные осенние каникулы»

31 октября 2025
Читать новость

Архивы

Рекомендуем