Навіны Быхаўшчыны
Падведзены вынікі працы народна-гаспадарчага комплексу раёна ў першым квартале.
Паспяхова выкананымі аказаліся 4 важныя паказчыкі: экспарт тавараў, прыцягненне замежных інвестыцый, стварэнне новых рабочых месцаў і рост вытворчасці прадукцыі сельскай гаспадаркі ў сельгасарганізацыях.
ЮБІЛЕЙ КУПАЛЫ І КОЛАСА
Літаратурна-музычная тэатралізаваная вечарына «Нам засталася спадчына…», прысвечаная 135-годдзю з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа, прайшла ў раённым цэнтры культуры. На мерапрыемства запрасілі школьнікаў, якіх пазнаёмілі з творчай спадчынай класікаў сусветнай беларускай літаратуры. Затым на сцэне пачалася тэатралізацыя паводле твора Якуба Коласа “За дождж” у выкананні народнага тэатральнага калектыва “Крыніца”. Падобныя мерапремствы, згодна сумеснаму літаратурнаму праекту цэнтральнай раённай бібліятэкі і раённага цэнтра культуры, запланавана правесці і ў сельскіх дамах культуры.
ЮНЫЯ МАСТАКІ
Завершаны конкурс дзіцячага выяўленчага мастацтва “Свет прыгажосці ў фарбах”. Сярод 200 юных мастакоў з Магілёўскай вобласці адзначаны работы трох быхаўчан. У намінацыі “Графіка” II і III месцы заваявалі Міхаіл Ясянецкі і Карыена Хамрыцелева адпаведна. У намінацыі “Графіка” Дыпломам III ступені ўзнагароджана Аляксандра Кухціна.