Навіны Быхаўшчыны адным абзацам

новости2УЛАДАЛЬНІКАМ ЗБРОІ

Жадаючым працягнуць тэрмін дзеяння дазволу на захоўванне і нашэнне грамадзянскай зброі неабходна будзе прадастаўляць медыцынскую даведку аб стане здароўя. Дадзеная норма ўступае ў сілу з 26 красавіка і ўведзена з мэтай своечасовага анулявання дазволаў і канфіскацыі зброі ў людзей з пэўнымі захворваннямі і фізічнымі недахопамі, якія з’яўляюцца супрацьпаказаннем да яго валодання. Дарэчы, за парушэнне тэрміну перарэгістрацыі агнястрэльнай ці газавай зброі прадугледжаны штраф да 15 базавых велічынь.

СЛЕДЧЫ КАМІТЭТ

12 красавіка на базе Быхаўскага РАСК адбылася абласная выязная аператыўная нарада з удзелам начальніка ўпраўлення Следчага камітэта Республікі Беларусь па Магілёўскай вобласці Андрэя Ліса па пытаннях, што тычацца дзейнасці камітэта. Пасля заканчэння мерапрыемства яго ўдзельнікі пазнаёміліся з памятнымі мясцінамі Быхаўшчыны, у тым ліку мемарыялам каля вёскі Лудчыцы, а таксама наведалі Баркалабаўскі манастыр.

ТАЛЕНАВІТЫЯ ПІЯНІСТКІ

Выхаванкі дзіцячай школы мастацтваў г. Быхава перамаглі ў абласным конкурсе юных піяністаў, які прайшоў у дзяржаўным музычным каледжы імя М.А. Рымскага-Корсакава.Творчыя спаборніцтвы праходзілі ў 4 групах сярод дзяцей ад 6 да 15 гадоў, у кожнай з якіх было заяўлена больш за 50 удзельнікаў. Быхаўчанкі пакарылі прафесійнае журы выразнасцю, музычнасцю, складанасцю выкананых праграм і атрымалі высокія ўзнагароды: Соф’я Пазнякова – Дыплом лаўрэата II ступені ў малодшай узроставай групе. Анастасія Бухрашвілі – Дыплом I ступені. Соф’я Мотуз – Дыплом III ступені ў сярэдняй узроставай групе. Дар’я Саўчанка – Дыплом лаўрэата II ступені ў старэйшай узроставай групе.

ПАСПЯХОВЫ ДЭБЮТ

Падведзены вынікі абласнога конкурсу фотаработ “Зямля, дзе пашчасціла нарадзіцца», які праводзіўся ў рамках акцыі “Збяры Беларусь у сваім сэрцы». Трэцяе месца ў намінацыі «Рэдкі кадр» заняла навучэнка Абідавіцкага ВПК Ганна Ткачэнка са здымкам «Мой сябар — бусел». 

КАРЫСНЫЯ ЭКСКУРСІІ

У рамках прафарыентацыйнай работы навучэнцы школ Быхаўшчыны распачалі масавыя экскурсіі на прадпрыемствы і ў арганізацыі раёна. Яны знаёмяцца са спецыфікай працы, калектывамі, даведваюцца аб установах, дзе можна атрымаць тую ці іншую спецыяльнасць. Так, навучэнцы сярэдняй школы №2 ужо наведалі ААТ «Быхаўскі кансервава-агароднінасушыльны завод», раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях, Быхаўскую раённую ветэрынарную станцыю, бібліятэку, аўта- і чыгуначную стан-цыю, аўташколу.

Последние новости

ТЕХНОЛОГИИ

Дуров объявил о запуске в Telegram донатов авторам и владельцам каналов

19 апреля 2024
ОБЩЕСТВО

Погода на выходные: дождливо, прохладно и ветрено. В ночь на субботу – заморозки

19 апреля 2024
ОБРАЗОВАНИЕ

К 1 сентября все белорусские школы перейдут на новый режим питания

19 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Переносы рабочих дней на 2024 год: как будем отдыхать и отрабатывать в мае

19 апреля 2024
КАЛЕЙДОСКОП

В Беларуси запретили « Русские народные сказки»

19 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Советы от МЧС при похолодании

19 апреля 2024
АКТУАЛЬНО

Тематическую прямую телефонную линию проведет 26 апреля комитет по труду, занятости и социальной защите Могилевского облисполкома

19 апреля 2024
НОВОСТИ

Минобразования скорректировало сроки вступительной кампании в ссузах

19 апреля 2024
В МИРЕ

Израиль нанес ракетный удар по Ирану

19 апреля 2024
ЭКОНОМИКА

Ранние яровые зерновые в Беларуси посеяли более чем на 88% площадей

19 апреля 2024

Архивы

Рекомендуем

ГЛАВНОЕ

На Быховщине отметили День беременных

9 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

В Быхове горел дом

12 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Машинный парк сельсоветов Быховского района пополнен четырьмя новыми автомобилями

10 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Быховчане по собственной инициативе благоустроили гражданское кладбище

17 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

В Быхове прошел 1-й этап областного фестиваля управленческого опыта руководителей учреждений общего среднего образования «Лидер образования»

8 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Приглашаем принять участие в фотоконкурсе «В объективе – Быховский район»

9 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

В хозяйствах Быховского района полным ходом идет посевная

15 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

На Быховщине прошел районный конкурс знаменных групп «Равнение на знамена». ФОТО

12 апреля 2024