Важкі ўклад
Свінагадоўля — даволі складаная і надта далікатная галіна сельскай гаспадаркі. Каб мець у ёй стабільна высокія паказчыкі, трэба пастаянна і мэтанакіравана працаваць над стварэннем адпаведнай матэрыяльна-тэхнічнай базы вытворчасці, удасканаленнем тэхналогій утрымання жывёлы, паляпшэннем пагалоўя і гэтак далей.
Не ўсё ў гэтым плане атрымлівалася ў папярэднія гады ў свінаводчай галіне СВК “Трасна”, але апошнім часам там намеціліся пэўныя станоўчыя зрухі. Аб гэтым сведчаць цяперашнія паказчыкі работы свінаводаў селькааператыва. За 4 месяцы гэтага года вытворчасць валавых прываг склала каля 300 цэнтнераў, што на 11% перавышае вынікі адпаведнага перыяду мінулага года. Да 428 грамаў вырасла мясная прадукцыйнасць свінапагалоўя, што з’яўляецца адным з лепшых паказчыкаў у раёне.
Як асабліва зазначыла загадчыца Чырвонаслабодскай свінафермы Антаніна Тарасёнак, важкі ўклад сваёй стараннай і высокапрадукцыйнай працай уносіць у поспехі калектыва перадавы свінавод Аляксей Яшчанка (на здымку).
Мікалай Ахрыменя.