Навіны адным абзацам

новости1АКЦЫЯ

У межах другога этапу рэспубліканскай акцыі «Бяспечны Новы год!» выратавальнікі Быхаўшчыны наведалі раённы цэнтр дзіцячай творчасці, дзе давялі да прысутных інфармацыю аб пажарах, нагадалі асноўныя патрабаванні бяспекі пры карыстанні піратэхнічнымі вырабамі, а таксама дакладны алгарытм паводзінаў у выпадку ўзнікнення надзвычайнай сітуацыі.

АДНЫ З ЛЕПШЫХ

На абласным конкурсе аператараў па штучным асемяненні жывёл, які праходзіў на базе БДСГА ў г. Горкі, у адной з намінацый быхаўчане занялі прызавое месца.Тэхнікі-асемянатары Людзміла Сілкова з ААТ «Валадарскі» і Людзміла Букетава з ААТ «Следзюкі» адстойвалі гонар раёна і атрымалі перамогу ў намінацыі «Вядзенне ўліку, стан працоўных месцаў». Ад «Магілёўскага Дзяржплемпрадпрыемства» ім уручаны каштоўныя падарункі. Апроч таго, за свае веды і майстэрства на працягу года яны будуць атрымліваць дадатковыя прэміі да аплаты працы.

АСЦЯРОЖНА: ЧЫГУНКА!

Супрацоўнікі раённага аддзела ўнутраных спраў сумесна з актывістамі РК ГА «БРСМ» правялі прафілактычную акцыю «Увага – зона павышанай небяспекі!». У раёне чыгуначнага вакзала арганізатары акцыі раздалі прахожым лістоўкі з інфармацыяй аб мерах засцярогі на аб’ектах чыгуначнага транспарту.

ПЕРАМОГI

Быхаўскі псіханеўралагічны дом-інтэрнат і Быхаўская раённая арганізацыя грамадзянскага аб’яднання «Беларускае таварыства інвалідаў» прынялі ўдзел у абласным конкурсе творчасці інвалідаў, які прайшоў у Магілёве. У намінацыях дуэт і вакал прызёрамі сталі быхаўчане Руслан Гаспаровіч, Андрэй Рамашэўскі і Аляксей Сцяпанцоў, а ў намінацыі дэкаратыўна-прыкладное мастацтва – Святлана Бутрымава і Аляксандра Сіднёва.

НАШЫ У ТЭЛЕВІЗАРЫ

Канцэрт-агляд калектываў мастацкай творчасці і індывідуальных выканаўцаў Прыдняпроўскага краю “З любоўю да цябе, Беларусь!” нядаўна прайшоў у Магілёве. У мерапрыемстве ўдзельнічаў народны фальклорны калектыў “Багатуха” раённага цэнтра культуры, а выхаванка дзіцячай школы мастацкіх рамёстваў Аляксандра Кухціна дэманстравала дзявочы касцюм другой паловы XIX стагоддзя. Тэлевізійную версію канцэрта быхаўчане маглі  пабачыць у нядзелю 18 снежня ў 18:10 на тэлеканале “Беларусь 4 Магілёў”.

ГУЛЬНЯ

У гарадской бібліятэцы-філіяле №49 пасяджэнне экалагічнага клуба прайшло ў выглядзе пазнавальнай гульні. Удзельнікаў вылучылі па выніках бліц-віктарын, а заданні былі распрацаваныя на аснове міфаў і легенд аб жывёлах. Кожнага ўдзельніка ўзнагародзілі медалямі “За імкненне да перамогі” і салодкімі падарункамі.

Последние новости

АКТУАЛЬНО

Предупрежден — значит вооружен

18 сентября 2025
Читать новость
АКТУАЛЬНО

Исследовали костные останки найденные в Быховском районе

18 сентября 2025
Читать новость
ЭКОНОМИКА

Белорусские предприятия и организации примут участие в Мировой атомной неделе в Москве

18 сентября 2025
Читать новость
ЭКОНОМИКА

Число электромобилей в Беларуси к концу 2025 года может вырасти до 50 тыс. 

18 сентября 2025
Читать новость
ГЛАВНОЕ

Осторожно, палы!

18 сентября 2025
Читать новость
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Быховщина празднует День народного единства

17 сентября 2025
Читать новость

Архивы

Рекомендуем