Быхов: Новостной телетайп
У більярдным турніры “Маленькі прынц”, які прайшоў у Магілёве, удзельнічалі і выхаванцы быхаўскай школы більярда пад кіраўніцтвам Паўла Андрыянава. Уладзімір Батвенкоў і Рыгор Лявіцкі занялі 4 і 5 месцы адпаведна. Трэба адзначыць, што для таго параўнальна невялікага тэрміну, колькі трэніруюцца быхаўскія хлопцы, гэта дастойны вынік.
***
Падведзены вынікі абласнога конкурсу на лепшую арганізацыю турыстычна-краязнаўчай працы сярод устаноў дадатковай адукацыі па выніках вучэбнага года 2015-2016. У намінацыі “Краязнаўчая работа” першае месца заняў Быхаўскі цэнтр турызма, краязнаўства і экскурсій. У агульным заліку быхаўчане трэція. Установа ўзнагароджана дыпломам упраўлення адукацыі Магілёўскага аблвыканкама.
***
У Макранскім сельскім доме культуры адбыўся сольны канцэрт Настассі Румілавай – настаўніцы дзіцячай школы мастацтваў. На думку арганізатараў творчага вечару, новая форма працы дазволіць вучням адчуць, як цёпла прымаюць прафесійных выканаўцаў гледачы і дадаць матывацыі да творчай самарэалізацыі школьнікаў.
***
Інспектар групы прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю райаддзела па надзвычайных сітуацыях Сяргей Ісаенка атрымаў нечаканую перамогу ў абласным этапе рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства “Лепшы прапагандыст органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях”. Ён стаў першым у намінацыі “Журналісцкае расследванне”.