Гарачыя і смачныя абеды рыхтуюць у сталовай аграгарадка Чырвоная Слабада
Смачныя і сытныя абеды рыхтуюць механізатарам у сталовай аграгарадка Чырвоная Слабада. У гэтыя спякотныя дні ў сельскіх працаўнікоў есць магчымасць падсілкавацца непасрэдна на лузе, або у полі, бо ім туды дастаўляюць гарачыя абеды. Тыя, хто працуе на мехдвары, абедаць прыходзяць у сталоваю.
Работнікі сталовай Ганна Сімчанка, Ларыса Ерашкова, Святлана Кавалёва на чале з загадчыцай Ірынай Трахімовіч (на здымку) кожны дзень складаюць новае меню. Асноўныя прадукты харчавання набываюць у ААТ “Быхаўскі агародніна-сушыльны завод”, філіяле “Быхаўскі” ААТ “Бабушкіна крынка”, Быхаўскім філіале ААТ “Булачна-кандытарская кампанія “Дамачай”. А вось галоўны капанент ежы — мяса бяруць у сваім ААТ “Абідавічы”. Да прыкладу, на абед прапануюць: боршч, грэчку з гуляшом, салату, бярозавы сок. І абыходзіцца такі абед механізатару вельмі танна — ўсяго пяць тысяч рублёў.
Ліка КАРАЛЁВА.