Дзе губляюцца мільярды?

bf57a306d73d535c8ca073929ee09010_LВынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця і выканання бюджэту раёна за першы квартал 2016 года аналізаваў на сваім планавым пасяджэнні 15 красавіка раённы выканаўчы камітэт.

У самым пачатку вялікай трохгадзіннай размовы старшыня райвыканкама Сяргей Ігнаценка прама сказаў, што па выніках нашай работы за тры першыя месяцы года варта ставіць “двойку” па ўсіх напрамках. Мы ў даўгах, як у шаўках. Па гэтай прычыне не можам ажыццявіць шэраг намечаных мерапрыемстваў, павялічыць людзям заробкі, бо, калі няма прадукцыі, то няма і грошай.

Думкі кіраўніка раёна развіў затым намеснік старшыні райвыканкама Аляксей Траццякоў, падмацоўваючы свае словы канкрэтнымі лічбамі, фактамі.

Прамысловасць раёна ў студзені-сакавіку выпусціла прадукцыі ў фактычных адпускных цэнах на суму 166,1 мільярда рублёў альбо 98,7 працэнта да аналагічнага перыяду мінулага года. Найбольшы рост аб’ёмаў вытворчасці па ўстаноўленаму набору тавараў-прадстаўнікоў у базісных цэнах дасягнуты ў ААТ “Торфапрадпрыемства “Дняпроўскае”, ААТ “Быхаўрайбытпаслугі”.

Не змаглі выйсці на запланаваныя паказчыкі СЗАТ “Белатміт”, УВКП “Быхаўрайвадаканал”, ААТ “Быхаўскі кансервава-агароднінасушыльны завод”.

На 1 красавіка запасы гатовай прамысловай прадукцыі складалі 31,0 млрд. рублёў супраць 25,3 млрд. рублёў па стану на 1 студзеня сёлетняга года. З іх на 26,3 млрд. рублёў — прадукцыя на складах ААТ “Быхаўскі КАСЗ”.

У аграпрамысловым комплексе тэмп росту аб’ёмаў вытворчасці непасрэдна ў сельскагаспадарчых арганізацыях склаў 117,9 працэнта пры прагнозе 106,0 працэнта. Лепшага паказчыка па тэмпу росту валавай прадукцыі дасягнулі ў ААТ “ПМК-85 Водбуд”, філіяле “Макранскі” ААТ ”Быхаўскі КАСЗ”, СК “Дуброва” ААТ “Магілёўліфтмаш”. У той жа час восем сельгасарганізацый не выканалі задання па гэтаму паказчыку.

За справаздачны перыяд атрымалі прадукцыі вырошчвання буйной рагатай жывёлы 851,6 тоны, што ў 5,1 раза вышэй мінулагодняга ўзроўню. Такі вялікі тэмп росту абумоўлены перш за ўсё зніжэннем прадукцыі ў першым квартале 2015 года па прычыне зняцця адвесу ў ААТ “Следзюкі”.

Сярэднесутачная прывага БРЖ па раёне дасягнула толькі 460 грамаў — на 409 грамаў ніжэй мінулагодняга паказчыка. Між іншым, такі сярэднераённы паказчык далёка не адпавядае тэхналагічнай прывазе. У філіяле “Макранскі” ААТ “Быхаўскі КАСЗ” сярэднесутачная прывага  склала толькі 243 грамы, у ААТ “Абідавічы” — 291 грам, ААТ “Следзюкі” — 343 грамы. І ўсё з-за недахопу кармоў, незахавання вытворчай тэхналогіі.

Што датычыцца малака, то яго надаілі 7,8 тысячы тон, што складае 98,5 працэнта да леташняга ўзроўню.

Болей, чым летась, атрымалі гэтай прадукцыі ў ААТ “ПМК-85 Водбуд”, СК “Дуброва” ААТ “Магілёўліфтмаш”, ААТ “Навабыхаўскі”, філіяле “Макранскі” ААТ “Быхаўскі КАСЗ”. Разам з тым, на 208,8 тоны знізілі вытворчасць гэтай прадукцыі ААТ “Абідавічы”, на 173,2 тоны — ААТ “Вараніно”, усяго на 8 тон — ААТ “Валадарскі”.

Надой на адну карову склаў 745 кілаграмаў, што на 12 кілаграмаў меней леташняга ўзроўню.

Сёлета меншыя таксама прыплод цялят, тэмп росту вытворчасці прадукцыі вырошчвання птушкі, вытворчасці яек.

Трэба сказаць, што прыбытак сельскагаспадарчых арганізацый ад рэалізацыі прадукцыі, выкананых работ і аказаных паслуг за прайшоўшыя тры месяцы склаў 3927 мільёнаў рублёў, а рэнтабельнасць — 5,8 працэнта, што на 2,6 працэнтнага пункта болей мінулагодняга. Пры гэтым страты ад рэалізацыі ў ААТ “Следзюкі” склалі 332,0 млн. рублёў, у філіяле “Макранскі” ААТ “Быхаўскі КАСЗ” — 1067,0 млн. рублёў. А па канчатковаму фінансаваму выніку страты дасягнулі 33,3 млрд. рублёў пры рэнтабельнасці мінус 48,7 працэнта.

Пры гэтым за кошт курсавых грашовых розніц, паказаных у статыстычнай справаздачы СЗАТ “Агралінк”, страты склалі 32,7 млрд. рублёў ці 98,2 працэнта ад агульных страт па ўсім раёне. Рэнтабельнасць жа прадажаў сельгаспрадукцыі склала 4,9 працэнта пры заданні 2,5 працэнта. А што датычыцца сярэднемесячнага заробку, то ён у сельскагаспадарчых арганізацыях не перавысіў 3364,3 тысячы рублёў — 88,3 працэнта да мінулагодняга ўзроўню.

Дакладчык распавядаў таксама пра інвестыцыі ў асноўны капітал, выкарыстанне маёмасці, будаўніцтва, знешнеэканамічную дзейнасць, спажывецкі рынак, вынікі фінансавай дзейнасці, рынак працы і занятасць насельніцтва, прадпрымальніцкую дзейнасць, заработную плату. Наконт зарплаты можна сказаць наступнае: у студзені-лютым яна склала ў народнай гаспадарцы раёна 4863,1 тысячы рублёў пры заданні 5181,4 тысячы рублёў.

Меў слова таксама першы намеснік старшыні, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Юрый Ждановіч, які больш падрабязна казаў аб праблемах аграпрамысловага комплексу, шляхах іх вырашэння, прымаемых захадах па недапушчэнні зніжэння вытворчасці малака, мяса.

Аб выкананні бюджэту раёна за першы квартал 2016 года інфармавала начальнік фінансавага аддзела райвыканкама Алена Краўцова. Па яе словах, даходы бюджэту за тры месяцы года склалі 77110,7 млн. рублёў. Расходы прафінансаваны на 81731,0 млн. рублёў, а дэфіцыт выканання склаў 4620,3 млн. рублёў.

Бюджэт раёна ў справаздачным перыядзе захаваў сацыяльную накіраванасць. Сацыяльная сфера прафінансавана на 64304, 9 млн. рублёў, што склала 76,0 працэнта ад усіх расходаў.

Крэдыторская запазычанасць бюджэтных арганізацый за выкананыя работы, паслугі дасягнула 19912,1 млн. рублёў, дэбіторская запазычанасць — 166,3 млн. рублёў і зменшылася ў параўнанні з 1 студзеня сёлетняга года на 51,7 млн. рублёў.

Па стану на 1 красавіка пратэрмінаваная запазычанасць арганізацый па ссудах, якія выдаваліся з раённага бюджэту, склала 13,2 млрд. рублёў і ўзрасла ў параўнанні з пачаткам года на 1,5 млрд. рублёў.

Выступоўцы адказалі на шэраг пытанняў старшыні райвыканкама Сяргея Ігнаценкі, першага намесніка старшыні камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Магілёўскага аблвыканкама Міхаіла Юрчанкі, пасля чаго выканкам заслухаў тлумачэнні па названых недахопах выконваючага абавязкі дырэктара Быхаўскага філіяла ААТ “Булачна-кандытарская кампанія “Дамачай” Аляксандра Патапава, дырэктара СЗАТ “Агралінк” Аляксандра Захарэвіча, дырэктара ААТ “Следзюкі” Анатоля Капашылава, дырэктара філіяла “Макранскі” ААТ “Быхаўскі КАСЗ” Пятра Немцава.

Міхаіл Юрчанка выказаў незадаволенасць кепскаю работаю быхаўскіх аграрыяў, бо па вытворчасці малака наш раён займае 18 месца з 21 сельскагаспадарчага раёна Магілёўшчыны. Эфектыўнасць работы новых жывёлагадоўчых ферм складае толькі 51 працэнт. Іхнія паказчыкі горшыя, чым на старых фермах. А гэта ўвогуле парадокс!

Праблема з кармамі для грамадскага пагалоўя існуе ва ўсіх раёнах, а ў некаторых становішча нават горшае. Толькі ніхто не дапусціў такога вялікага недабору прадукцыі, як быхаўчане. Ды і якасць яе жадае быць лепшай.

Сяргей Ігнаценка поўнасцю пагадзіўся з такою высноваю і дадаў, што так працаваць, як працуем мы, сорамна. Негатыўную сітуацыю патрэбна абавязкова выправіць, каб выйсці на запланаваныя паказчыкі першага паўгоддзя.

Мікола КОЛАСАЎ.

Последние новости

ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

V открытый региональный конкурс детских инструментальных ансамблей состоялся на базе детской школы искусств г.Быхова

23 апреля 2024
ОБЩЕСТВО

В Минтруда рассказали, какие изменения планируются в законе об охране труда в 2025 году

23 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

На Быховщине проходит республиканская молодежная ярмарка вакансий

23 апреля 2024
ТЕХНОЛОГИИ

В Беларуси появится собственная операционная система и браузер

23 апреля 2024
ВАШЕ ЗДОРОВЬЕ

ОРВИ у детей

23 апреля 2024
ЭКОНОМИКА

Минэнерго: БелАЭС позволила заместить 7,7 млрд кубометров природного газа

23 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Делегат ВНС: я готова активно и достойно работать на благо родной Беларуси

23 апреля 2024
В МИРЕ

Украинские власти переименуют более 340 населенных пунктов из-за отсылок к советскому прошлому

23 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Министр ЖКХ рассказал, когда в 2024 г. ждать роста тарифов на услуги

23 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

26 апреля ГАИ района проводит Единый день безопасности дорожного движения под девизом «Открой сезон без нарушений!»

23 апреля 2024

Архивы

Рекомендуем

ГЛАВНОЕ

В Быхове горел дом

12 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Машинный парк сельсоветов Быховского района пополнен четырьмя новыми автомобилями

10 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Быховчане по собственной инициативе благоустроили гражданское кладбище

17 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

В хозяйствах Быховского района полным ходом идет посевная

15 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

На Быховщине прошел районный конкурс знаменных групп «Равнение на знамена». ФОТО

12 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Переносы рабочих дней на 2024 год: как будем отдыхать и отрабатывать в мае

19 апреля 2024
АКТУАЛЬНО

Прямую телефонную линию проведет 20 апреля заместитель председателя Быховского райисполкома Александр Желобкевич

19 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Быховчане принимают участие в Международном форуме «Традиционная культура как стратегический ресурс устойчивого развития общества»

18 апреля 2024