Провады зімы прайшлі ў Быхаве
У нядзелю на Кастрычніцкай плошчы горада адбылося масавае гулянне «Бывай, Масленіца шырокая!”.
Цяжка ўявіць народнае свята без музыкі, пачастункаў, конкурсаў і жартоўных гульняў. Усяго гэтага хапала і на Масленіцы. Госці з задавальненнем частаваліся традыцыйнымі блінамі і іншымі прысмакамі, якія прапаноўвалі гандлёвыя кропкі.
Святочны настрой вясёлымі песнямі падтрымлівалі калектывы і самадзейныя артысты.
А потым у неба ўзвілася зыркая стужка масленічнага вогнішча. Саламянае пудзіла Зімы згарэла надзіва хутка. Надакучылі людзям халады, хочацца цяпла, радасці і кахання.