15 гадоў таму пачало працаваць самастойна УВКП “Быхаўрайвадаканал”

Дагэтуль было структурнае падраздзяленне УКП “Жылкамгас”. А першым дырэктарам новага камунальнага прадпрыемства стаў Андрэй Каваленка, які зараз узначальвае Бабруйскі гарадскі  выканаўчы камітэт.

У 2004 годзе Андрэя Віктаравіча змяніў Аляксандр Курбацкі. Ён дырэктарствуе там па сённяшні дзень.

Аляксандр Іванавіч годна працягвае і развівае ўсё тое добрае, што засталося яму ў спадчыну, аб чым сведчаць вынікі вытворчай дзейнасці ўзначальваемага ім калектыву за 2015 год. Яны добрыя, усе планавыя паказчыкі выкананы. Прычым не толькі па асноўных паслугах, а гэта ўздым, транспарціроўка і падача вады на аб’екты, у шматкватэрныя жылыя дамы, а і па дадатковых платных паслугах, аказваемых як фізічным, так і юрыдычным асобам.

Такія паслугі тычацца мантажу вада- і электраабсталявання жывёлагадоўчых ферм, устаноў адукацыі, медыцыны і выканання заявак жыхароў горада і раёна. Дык вось дадатковых платных паслуг аказалі на 4859,4 млн. рублёў замест 4385 млн. рублёў, прадугледжаных планам.

Затраты ў супаставімых цэнах на паслугі ЖКГ для насельніцтва за мінулы год у параўнанні з 2014 годам склалі па вадазабеспячэнню на 11,2 працэнта, па вадаадвядзенню — на 11,3 працэнта. Прадугледжвалі ж не меней 10 працэнтаў.

Гадавое зніжэнне ўсіх затрат прадпрыемства склала 1,25 працэнта. Выйшлі таксама на планавую эканомію паліва-энергетычных рэсурсаў у памеры не мінус 6, а мінус 6,3 працэнта.

Што датычыцца работы без страт, то за студзень-снежань мінулага года прыбытак прадпрыемства ад рэалізацыі склаў 295 млн. рублёў.

Прыкметна ўзраслі выручка ад рэалізацыі тавараў, прадукцыі, работ, паслуг, прадукцыйнасць працы.
Кіраўнік прадпрыемства кажа, што летась, акрамя абслугоўвання вадаправодных і каналізацыйных сетак горада Быхава, сельскіх населеных пунктаў раёна, уласнымі сіламі будавалі шэраг аб’ектаў. На будаўніцтве станцыі абезжалезівання вады ў вёсцы Чырвоная Слабада Чырвонаслабодскага сельсавета асвоілі 2 млрд. 27 млн. рублёў. Аб’ект уводзіцца ў эксплуатацыю.

На рэканструкцыі вадаправодных сетак і збудаванняў у вёсцы Чырвоная Беларусь Ямніцкага сельсавета асвоілі 1,9 млрд. рублёў. Гэты аб’ект — пераходны.

Займаліся таксама рэканструкцыяй малочна-таварнай фермы на 635 галоў жывёлы ў аграгарадку Смаліца адкрытага акцыянернага таварыства “Вараніно” і такой жа фермы ў ААТ “Следзюкі”. На абодвух названых аб’ектах асвоілі 720 мільёнаў рублёў.

На выкананні рамонтных работ у памяшканнях дзяржаўных устаноў адукацыі “Баркалабаўскі ВПК дзіцячы сад-сярэдняя школа”, «Вараніноўскі ВПК дзіцячы сад-базавая школа», “Чырвонаслабодскі ВПК дзіцячы сад-базавая школа”, “Абідавіцкі ВПК дзіцячы сад-сярэдняя школа” асвоілі 104 мільёны рублёў.

На будаўніцтве названых аб’ектаў, выкананні шэрагу рамонтных работ вызначыліся будаўнікі Ігар Мельнікаў, Мікалай Леснікоўскі, Генадзь Крамачоў, Мікалай Сарайчыкаў, Аляксандр Пачко, электрык Пётр Картузаў, экскаватаршчык Сяргей Ткачоў.

Толькі спіс перадавікоў працоўнага спаборніцтва далёка не поўны. Дырэктар называе яшчэ вядучага энергетыка Дзмітрыя Сцебліна, старшага майстра ўчастка ачышчальных збудаванняў Сяргея Пісарэнку, машыніста экскаватара Мікалая Ганжу, вадзіцеля аўтамабіля Сяргея Мурашку, слесара аварыйна-аднаўленчых работ Аляксея Бандарэнку, слесара-рамонтніка Станіслава Зыскунова, слесара Віталя Азаранку, аператара Алега Нікіціна і слесара-рамонтніка Віталя Нікіціна.

У гэтыя дні, як і бывае ў першым квартале года, калектыў УВКП “Быхаўрайвадаканал” працуе ў звычайным штатным рэжыме: абслугоўвае аб’екты, адпускае ваду, выконвае некаторыя заяўкі юрыдычных, фізічных асоб.
Увесь аб’ём работ, запланаваных на 2016 год, камунальнікі пачнуць масава выконваць у другім квартале.

Мікола Валодзін,
Вольга ПОЗДЫШАВА (фота).

Последние новости

ГЛАВНОЕ

Акция «Час Земли» пройдет 30 марта

28 марта 2024
ПРЕЗИДЕНТ

Лукашенко: экономика Беларуси справляется в условиях давления со стороны недружественных государств

28 марта 2024
ОБЩЕСТВО

ЦИК Беларуси зарегистрировал 56 кандидатов в члены Совета Республики

28 марта 2024
ГЛАВНОЕ

Замена убыточных стационарных магазинов на селе автолавками продолжается в Беларуси

28 марта 2024
ЭКОНОМИКА

Ранние яровые зерновые и зернобобовые в Беларуси посеяны почти на 23% площадей

28 марта 2024
КАЛЕЙДОСКОП

65 киви за минуту: что американец сделал с фруктами, чтобы попасть в Книгу рекордов Гиннесса

27 марта 2024
ВАШЕ ЗДОРОВЬЕ

Коклюш: что за болезнь и чем она опасна

27 марта 2024
ТЕХНОЛОГИИ

В Беларуси специалистов по захоронению радиоактивных отходов будут готовить при содействии «Росатома»

27 марта 2024
ЭКОНОМИКА

В Беларуси повышают размер суточных при командировках

27 марта 2024
В МИРЕ

Число пострадавших при теракте в “Крокус Сити Холле” увеличилось до 360

27 марта 2024

Архивы

Рекомендуем

ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Быховские правоохранители в течение суток раскрыли уголовное преступление

25 марта 2024
ВАШЕ ЗДОРОВЬЕ

Как в условиях модернизации Быховской ЦРБ оказывается медицинская помощь жителям района

25 марта 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

В Быхове чествовали лучших работников коммунальной сферы

21 марта 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

В Быховском районе горела баня

26 марта 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

На Быховщине состоялось очередное заседание комиссии по содействию занятости населения райисполкома

20 марта 2024
КУЛЬТУРА

Быхаўчан запрашаюць на тыдзень традыцыйнага мастацтва

21 марта 2024
ГЛАВНОЕ

Сергей Антонов, известный быховчанам своими писаниной и видосиками на экстремистских каналах, подался в бега

20 марта 2024
ВАШЕ ЗДОРОВЬЕ

О мерах предосторожности в паводковый период

15 марта 2024