За 2015 год Лудчыцкае аддзяленне паштовай сувязі выканала план па аказанню паслуг на 113 працэнтаў

Ранкам кожнага працоўнага дня на аўтобусе першага гарадскога маршрута прыязджае з Быхава ў аграгарадок Лудчыцы маладая жанчына Наталля Новікава, каб разам з вяскоўцамі ўключыцца ў жыццёвы рытм гэтага вялікага населенага пункта. Тут яна — начальнік аддзялення паштовай сувязі са снежня 2014 года, стала ім адразу пасля таго, як тагачаснага начальніка Ларысу Башарымаву перавялі на перасоўнае аддзяленне сувязі.

—А вы гэтага чакалі? — цікаўлюся ў Наталлі Валер’еўны.

—Можна сказаць і так, хаця шлях у Лудчыцы быў адносна доўгі, — задумліва адказала яна і пачала свой аповяд.

Нарадзілася мая суразмоўца ў суседняй вёсцы Няраж. Там вучылася спачатку ў базавай школе, затым у сярэдняй школе №5 па вуліцы Дорахава ў горадзе Быхаве. Дарэчы, абедзвюх названых школ ужо даўно няма.

Калі займела атэстат аб сярэдняй адукацыі, паступіла ў Магілёўскі электратэхнічны каледж асвойваць спецыяльнасць аператара паштовай сувязі. Вучылася ў адной групе з сённяшнім начальнікам раённага вузла паштовай сувязі Вікторыяй Фраловай, якая потым скончыла і спецыялізаваную вышэйшую навучальную ўстанову.

—Выходзіць, Вікторыя Васільеўна склала патрэбную пратэкцыю?

—А вось і не, — смяецца Новікава, — паколькі мая аднагрупніца стала начальнікам значна пазней. Прымала ж мяне на працу Жана Аляксееўна Ільіна. Яна зараз займаецца пытаннямі паштовай сувязі ў Магілёве.

Дык вось калі скончыла каледж, атрымала накіраванне ў Кіраўскі раённы вузел паштовай сувязі, дзе аформілі на падмену ў час водпуску начальнікаў паштовых аддзяленняў. Такое практыкуецца паўсюдна, бо без гэтага немагчыма, але той, хто так працаваў, ведае, наколькі ўсё складана. Затое атрымала добрую прафесійную загартоўку. Да таго ж, пазнаёмілася са сваім будучым мужам. Потым згулялі вяселле. І вырашылі пераехаць жыць у Магілёў, бліжэй да мужавых бацькоў у Чавускім раёне. Так ён захацеў.

У абласным цэнтры рабіла па спецыяльнасці, а потым пайшла ў дэкрэтны водпуск. Паехала да сваёй маці, ды так і засталася на малой радзіме. Зараней пачала шукаць сабе работу па спецыяльнасці. У раённым вузле паштовай сувязі гэта ведалі і, як толькі з’явілася магчымасць, прапанавалі пайсці ў Лудчыцы ўзначаліць паштовае аддзяленне. Згадзілася. З таго часу тут і працуе. Працуе добра.

За 2015 год Лудчыцкае аддзяленне паштовай сувязі выканала план па аказанню паслуг на 113 працэнтаў, тэмп росту такіх паслуг насельніцтву ў адносінах да папярэдняга года і ў дзейнічаючых цэнах склаў болей 175 працэнтаў. Поўнасцю выканана заданне па падпісцы на перыёдыку, а тэмп росту тавараабароту выйшаў на 107,6 працэнта, улічваючы тое, што выкананне плана тавараабароту дасягнула 194,4 працэнта. Выканалі таксама паказчык па энергазберажэнню.

Начальнік заўважае, што да ліпеня мінулага года ў яе працавалі два паштальёны, якія, акрамя Лудчыц, абслугоўвалі жыхароў Ірдзіцы, Дубаўкі, Залескай Слабады, Заячэння. Пачынаючы з ліпеня, застаўся толькі адзін паштальён — Наталля Раманава, якая стала ім крыху раней за свайго начальніка, абслугоўвае зараз толькі жыхароў Лудчыц, ды Ірдзіцы. Іншыя населеныя пункты па графіку наведвае перасоўнае паштоўнае аддзяленне Ларысы Башарымавай.

Работы хапае ўсім. Калі ў снежні мінулага года на працягу месяца сюды паступала 2117 рэспубліканскіх, абласных і раённай газет, то ў студзені сёлетняга года — 2498 экзэмпляраў. Непасрэдна “Маяка Прыдняпроўя”, які прыходзіць чытачам у сераду і суботу, на працягу месяца даставілі 104 экзэмпляры.
Калі хтосьці не выпісаў па нейкай прычыне таго альбо іншага выдання, а яно яму спатрэбіцца, можна прыйсці ў аддзяленне, купіць патрэбны нумар. І людзі купляюць.

Добра рэалізуюцца часопісы для дзяцей “Мішутка”, “Незнайка”, для дарослых — “Народный доктор”, “Старый лекарь”, некаторыя іншыя. Карыстаюцца попытам дзіцячыя кніжкі-расфарбоўкі.

Набываюць вяскоўцы таксама латэрэйныя білеты для гульні ў “Спортлото”, “Ваше лото”. Выйгрышы, праўда, зусім невялікія — ад 70 да 120 тысяч рублёў. Але кажуць, што аднаму чалавеку неяк пашанцавала ажно на 50 мільёнаў рублёў. Толькі гэта было раней.

Пасылак, заказных пісьмаў адпраўляецца і паступае нямнога, асабліва пасылак. Затое прыжыліся ўжо такія новыя віды паслуг, як “Камфорт”, “1-шы клас”, “Па шляху”.

Бываючы ў аддзяленні па паштовых справах, кожны наведвальнік пры жаданні можа набыць, прычым па прымальных цэнах, пернікі, цукеркі, насенне агародніных культур, канцылярскія тавары, парфуму, мыючыя сродкі, крупы, макаронныя вырабы, алей, віншавальныя паштоўкі, іншы штучны тавар.

Планавыя паказчыкі, даведзеныя аддзяленню на студзень, паспяхова выкананы, на люты — таксама. Наталля Валер’еўна ніколькі не сумняваецца, што ўсё будзе добра і ў сакавіку, які нясе людзям добры настрой.

Последние новости

ПРЕЗИДЕНТ

Лукашенко раскрыл планы беглых и предупредил: разговор с ними не будет длинным

25 апреля 2024
ПРЕЗИДЕНТ

Лукашенко: Украину превратили в наркомана и держат на коротком поводке обещаний новой дозы вооружений

25 апреля 2024
ПРЕЗИДЕНТ

Лукашенко: градус враждебности НАТО на белорусском направлении растет

25 апреля 2024
ОБЩЕСТВО

Газманов о россиянах и белорусах: мы стали осознавать себя государствами со своим видением

25 апреля 2024
КАЛЕЙДОСКОП

Землю может накрыть сильнейшая магнитная буря – NASA

25 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

В Быховском районе построят станцию обезжелезивания

25 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Прокуратура Могилевской области помогла быховчанке вернуть удержанные у нее судебным исполнителем средства

25 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

В Беларуси 25 апреля начинают выплачивать материальную помощь ко Дню Победы

25 апреля 2024
НА СТРАЖЕ ЗАКОНА

Правила безопасного поведения на водоемах

25 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

ВНС 25 апреля продолжает работу. В повестке дня – утверждение Концепции нацбезопасности и Военной доктрины

25 апреля 2024

Архивы

Рекомендуем

ГЛАВНОЕ

В Быхове горел дом

12 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Быховчане по собственной инициативе благоустроили гражданское кладбище

17 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

В хозяйствах Быховского района полным ходом идет посевная

15 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Переносы рабочих дней на 2024 год: как будем отдыхать и отрабатывать в мае

19 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

На Быховщине прошел районный конкурс знаменных групп «Равнение на знамена». ФОТО

12 апреля 2024
АКТУАЛЬНО

Прямую телефонную линию проведет 20 апреля заместитель председателя Быховского райисполкома Александр Желобкевич

19 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Быховчане принимают участие в Международном форуме «Традиционная культура как стратегический ресурс устойчивого развития общества»

18 апреля 2024
АКТУАЛЬНО

13 апреля прямую телефонную линию проведет заместитель председателя Быховского райисполкома Виктор Агнетов

12 апреля 2024