Выстава-прагляд, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння К. Крапівы
«Выдатны сатырык и драматург» – пад такой назвай на абанеменце цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Б.В. Стральцова аформлена выстава-прагляд, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння К. Крапівы.
Раздзелы экспазіцыі: «Па старонках жыцця і творчасці», «Помнікі таленту, дасціпнасці. натхнення» уключаюць матэрыялы аб жыцці і дзейнасці пісьменніка, фотаздымкі розных гадоў, а таксама творы класіка беларускай літаратуры.
Матэрыялы будуць цікавымі для ўсіх прыхільнікаў творчасці К. Крапівы.
Дзейнічае выстава да 10 сакавіка.