Таццяна Кананчук: «Старасць мяне дома не заспее»

Таццяна Кананчук: «Старасць мяне дома не заспее»

Таццяна Кананчук адзіная з «магілёўскіх» дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі працуе адразу з 4 раёнамі – Слаўгарадскім, Быхаўскім, Краснапольскім і Касцюковіцкім. Па колькасці насельніцтва яны не пераўзыходзяць астатнія, але знаходзяцца адзін ад аднаго на значнай адлегласці. Каб усюды паспець, дэпутат садзіцца за руль свайго аўто і метадычна аб’язджае замацаваныя за ёй населеныя пункты. «Мне часам тэлефануюць, пытаюцца: дзе ты? А я ў дарозе, – усміхаецца яна. – Старасць мяне дома не заспее».

«Я толькі крышачку пасадзейнічала…»

У Краснаполле, дзе адбылася наша сустрэча, Таццяна Кананчук завітала якраз напярэдадні Новага года, каб па традыцыі павіншаваць са святам дзяцей і іх бацькоў. Спачатку здавалася, што часу пагутарыць з ёй будзе дастаткова. Насамрэч прыходзілася рабіць гэта ўрыўкамі, паміж сустрэчамі з грамадскасцю і карагодамі вакол ёлак. Дэпутат парламента тут – мясцовая славутасць, кожны імкнецца ёй нешта сказаць, нагадаць пра свае праблемы, даведацца пра справы ў «вярхах»… За кароткі час знаходжання побач з ёй шмат аб чым можна даведацца. Вось, напрыклад, цяпер у Краснаполлі поўным ходам ідзе падрыхтоўка да афіцыйнага адкрыцця раённага гісторыка-этнаграфічнага музея пасля капрамонту. Пакуль працуюць асобныя залы. Таццяна Пятроўна, як высветлілася, прымае актыўны ўдзел у напаўненні іх экспанатамі. Пасля яе перамоў з міністрам лясной гаспадаркі амаль цалкам была аформлена зала прыроды. «Якая тут мая заслуга? Я ж нічога не набывала, толькі крышачку пасадзейнічала, – адмахваецца яна. – Проста напісала ліст. Гэта ж дробязь». Дырэктар музея, праўда, з гэтым не пагаджаецца. Ну якія могуць быць дробязі, калі «слова» народнага абранніка дазволіла атрымаць раённаму музею 50 мільёнаў рублёў на абсталяванне залы?

«Я бачу, што тут ужо шмат школ пабывала», – Таццяна Кананчук гартае кнігу водгукаў і пытаецца ў дырэктара: «Можа, яшчэ чымсьці трэба дапамагчы? Міністр не супраць, думайце, што вам неабходна».

– А яшчэ Таццяна Пятроўна вельмі дапамагла нам у развіцці мясцовых ініцыятыў, – кажа старшыня раённага Савета дэпутатаў Анжэліка Гоман. – Пачынаем займацца самазанятасцю насельніцтва. Праз тыя ж сады і гадавальнікі, якія па асобнай праграме вырошчваюць сёння некалькі нашых шматдзетных сем’яў і Пачапоўская школа. А са студзеня думаем адкрыць цэнтр развіцця сельскіх тэрыторый.

– Наогул гэты праект ахоплівае 3 раёны – Быхаўскі, Слаўгарадскі і Краснапольскі, – удакладняе Таццяна Кананчук. – Паўгода ён праходзіў рэгістрацыі і вось нарэшце ўсё гатова для дзеяння. За кошт сродкаў, якія выдзяляюцца пад гэты праект, будзе ўтрымлівацца памяшканне, закупяць неабходнае абсталяванне – камп’ютары, аргтэхніку. Спецыяліст цэнтра навучыць людзей пісьмова афармляць ініцыятывы, бізнес-праекты, дапаможа знайсці сваё месца ў праектнай дзейнасці. Будуць праводзіцца адукацыйныя трэнінгі з насельніцтвам, азнаямленчыя паездкі, каб паказаць, што і на пашкоджанай Чарнобылем зямлі можна займацца карыснай справай і няблага з гэтага жыць.

«Цяпер не сорамна!..»

У Краснаполле Таццяна Кананчук прыехала са шматлікімі пакетамі прысмакаў. Перад гэтым яна 3 дні раздавала падарункі ў іншых «падшэфных» раёнах.

– Гэта ўжо завяршальны этап, – усміхаецца Таццяна Пятроўна. – У Касцюковічах давялося каля ёлкі танцаваць. Віншавалі дзяцей-сірот з усяго раёна, а потым, у гімназіі, – пераможцаў школьных алімпіяд. Пасля з памочніцай, якая ўзначальвае раённую арганізацыю «Белая Русь», завезлі торцікі ў аддзяленне кругласутачнага знаходжання адзінокіх старых людзей. У Слаўгарадзе наведала карэкцыйна-развіваючы цэнтр. У Быхаве, акрамя такога ж цэнтра, яшчэ два дамы сямейнага тыпу… Хочацца, каб святочны настрой панаваў паўсюль. Таму разам са сваімі памочнікамі за асабістыя грошы набываем на «Камунарцы» падарункі і развозім па сем’ях і ўстановах.

У Краснаполлі ў рамках рэспубліканскай акцыі «Нашы дзеці» Таццяна Кананчук наведала некалькі адрасоў. Спачатку прадстаўнічай камандай на чале са старшынёй райвыканкама Ігарам Балахонавым пабывалі ў карэкцыйна-развіваючым цэнтры навучання і рэабілітацыі. Да добрай справы далучыліся старшыня райсавета Анжэліка Гоман, намеснік старшыні райвыканкама па сацыяльных пытаннях Алена Чаюкова, начальнік райаддзела адукацыі спорту і турызму Сяргей Сыранкоў…

Раней краснапольскі карэкцыйна-развіваючы цэнтр дзяліў тэрыторыю з іншымі ўстановамі, а летась цалкам заняў двухпавярховы будынак. Для двух дзясяткаў дзяцей умовы тут сапраўды шыкоўныя. Утульныя залы для гульні і адпачынку, заняткаў фізкультурай і гуртковай працай, шмат цацак і развіваючых гульняў – цэнтр пакідае прыемныя ўражанні, як і яго супрацоўнікі… Таццяну Кананчук між тым цікавіла ўсё: наяўнасць неабходнага абсталявання, укамплектаванасць спецыялістамі… Пачуўшы, што зараз вельмі запатрабаваны дэфектолагі, удакладніла, як хутка бацькі могуць трапіць са сваім дзіцем да спецыяліста на прыём.

– Ну, нарэшце і нам ёсць чым пахваліцца, – пракаментавала яна ўбачанае. – Раней жа перад замежнымі гасцямі нават сорамна было! У іх усюды спецыяльныя цэнтры, а мы быццам не бачым гэтых інвалідаў. Для іх павінны быць умовы.

Нялёгкая «роля» бацькоў

…Наша «каманда» рушыць далей, у госці да выхаванцаў двух дзіцячых дамоў сямейнага тыпу – Алепкаў і Хлястовых.

– Для мяне важна асабіста папрысутнічаць у гэтых сем’ях, паглядзець, як яны жывуць, – па дарозе тлумачыць Таццяна Пятроўна. – Ведаю, якая гэта няпростая справа – выхоўваць чужых дзяцей. Дамы сямейнага тыпу ў сваіх раёнах-акругах я наведваю не адзін раз. І вельмі рада, што сувязь паміж выхавальнікамі і дзецьмі не губляецца нават пасля таго, як яны вырастаюць і іх шляхі разыходзяцца

– Цікава, а дзеці пішуць лісты дэпутатам? Можа, нешта просяць?

– Не, – смяецца суразмоўца. – Але раз на год – так было ўсе тры гады майго дэпутацтва – я на вясновых канікулах запрашаю групы з 25 дзяцей ад кожнага раёна на сустрэчу ў Мінск. Разам наведваем Палату прадстаўнікоў, авальную залу, музей парламента і яшчэ якую-небудзь цікавую ўстанову. Летась, напрыклад, гэта быў Музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, раней – цырк, прадпрыемства «Слодыч», нацыянальная бібліятэка.

Дзіцячы дом Ігара і Алены Хлястовых працуе ўсяго год, але сужэнцы ўжо прывыклі да ролі выхавальнікаў. Больш за ўсіх радаваўся гасцям малодшы чатырохгадовы Кірыл. Яму не цярпелася як мага хутчэй бегчы разглядаць падарункі. Сям’я чакае чарговае папаўненне: хутка тут з’явіцца яшчэ адно паўтарагадовае прыёмнае дзіця.

У адрозненне ад сваіх калег, Алена і Дзмітрый Алепкі – бацькі з вопытам. Іх дзіцячы дом працуе з 2008 года. Прычым «спецыялізуюцца» яны на выхаванні ўжо больш дарослых 14-15-гадовых падлеткаў. (У такім узросце нават «залатое» дзіця можа аказацца далёка не падарункам.) Пра адносіны прыёмных бацькоў да сваіх выхаванцаў можна меркаваць па генеалагічным дрэве, якое сужэнцы размясцілі на сцяне. Злева – партрэты родных дзяцей, справа – прыёмных. І пра кожнага ёсць што расказаць. Пра дрэннае, вядомая справа, ні слова…

…Ужо на вуліцы, пасля таго, як развіталіся з гасціннымі гаспадарамі, Анжэліка Гоман яшчэ раз з павагай адазвалася пра сям’ю. «Яны сапраўдныя малайцы, дзеці ім трапіліся з характарамі, але ж бацькі спраўляюцца. Алена Алепка, як ніхто іншы, заслугоўвае званне жанчыны года». Таццяна Кананчук з ёй цалкам згодна і паспрабуе падтрымаць гэтую ініцыятыву.

“Звязда”

Последние новости

ТЕХНОЛОГИИ

Дуров объявил о запуске в Telegram донатов авторам и владельцам каналов

19 апреля 2024
ОБЩЕСТВО

Погода на выходные: дождливо, прохладно и ветрено. В ночь на субботу – заморозки

19 апреля 2024
ОБРАЗОВАНИЕ

К 1 сентября все белорусские школы перейдут на новый режим питания

19 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Переносы рабочих дней на 2024 год: как будем отдыхать и отрабатывать в мае

19 апреля 2024
КАЛЕЙДОСКОП

В Беларуси запретили « Русские народные сказки»

19 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Советы от МЧС при похолодании

19 апреля 2024
АКТУАЛЬНО

Тематическую прямую телефонную линию проведет 26 апреля комитет по труду, занятости и социальной защите Могилевского облисполкома

19 апреля 2024
НОВОСТИ

Минобразования скорректировало сроки вступительной кампании в ссузах

19 апреля 2024
В МИРЕ

Израиль нанес ракетный удар по Ирану

19 апреля 2024
ЭКОНОМИКА

Ранние яровые зерновые в Беларуси посеяли более чем на 88% площадей

19 апреля 2024

Архивы

Рекомендуем

ГЛАВНОЕ

На Быховщине отметили День беременных

9 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

В Быхове горел дом

12 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Машинный парк сельсоветов Быховского района пополнен четырьмя новыми автомобилями

10 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Быховчане по собственной инициативе благоустроили гражданское кладбище

17 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

В Быхове прошел 1-й этап областного фестиваля управленческого опыта руководителей учреждений общего среднего образования «Лидер образования»

8 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Приглашаем принять участие в фотоконкурсе «В объективе – Быховский район»

9 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

В хозяйствах Быховского района полным ходом идет посевная

15 апреля 2024
АКТУАЛЬНО

Прямую телефонную линию проведет 20 апреля заместитель председателя Быховского райисполкома Александр Желобкевич

19 апреля 2024