На Быховщине выборы Президента Республики Беларусь прошли организовано и спокойно

На Быховщине выборы Президента Республики Беларусь прошли организовано и спокойно

11 октября председатель райисполкома Сергей Игнатенко в 9 часов 45 минут на Октябрьском участке для голосования №11 проследовал к месту регистрации избирателей, где получил свой бюллетень и удалился в кабинку для тайного голосования, а затем опустил бюллетень в прозрачную урну.

P1150186

За соблюдением Избирательного законодательства и ходом голосования смотрели председатель областного Совета депутатов Анатолий Исаченко, представитель миссии от  Содружества Независимых Государств Владимир Сибилев.

Голосование проходило активно,  спокойно, без каких-либо организационных сбоев и нарушений. Участковая комиссия приветливо встречала  избирателей, готова была проконсультировать  их, особенно  людей почтенного возраста, если возникала такая необходимость.

Председатель комиссии Наталья Корзо рассказала, что  на участке зарегистрировано 660 избирателей, 234 из них участвовали в досрочном голосовании, а некоторые пожилые люди обращались с просьбами приехать к ним для голосования дома. Таких набралось 26 человек.

Некоторые быховчане шли голосовать семьями. Здесь для  избирателей организовали, как и должно быть, самый настоящий праздник: выступление фольклорного  коллектива «Багатуха», самодеятельных артистов районного центра культуры, демонстрацию фильмов, выездную торговлю.

***

Паспяховаму завяршэнню гэтай вельмі важнай грамадска-палітычнай кампаніі садзейнічала нават сонечнае надвор’е, якое ўсталявалася з самага ранку. Таму ўжо ў 8 гадзін, калі пачалі паўсюдна працаваць участкі для галасавання і зайграла музыка, абудзілі цішыню песні, сюды пайшлі выбаршчыкі.

10 гадзін 5 хвілін раніцы. Гадылёўскі ўчастак для галасавання №28 працягвае прымаць наведвальнікаў. Сакратар камісіі Людміла Камарова паведамляе, што на гэты час з 636 выбаршчыкаў за 2 прайшоўшыя гадзіны прагаласавалі 30 чалавек. З улікам датэрміновага галасавання зрабілі свой выбар болей 51 працэнта спісачнай колькасці мясцовага электарату. Звыш 50 працэнтаў укінулі свае бюлетэні ў апячатаныя скрыні як на ўчастку, так і на даму – датэрмінова.

Першай датэрмінова ўкінула свой бюлетэнь афіцэр міліцыі Валянціна Казакова, бо ў яе адказная служба ў асноўны дзень выбараў. Таму і скарыстала сваё законнае права. А ў нядзелю першым завітаў сюды Іван Аўрамчыкаў, актыўны ўдзельнік мастацкай самадзейнасці, які цудоўна спявае песні з рэпертуара Мікалая Баскава і Стаса Міхайлава.

Укінулі ў скрыню свае бюлетэні ўпершыню Алёна Булавенка, Крысціна Шамалава, Кацярына Якімава, Аляксандр Абрамчыкаў і Сяргей Кандратаў. Малады выбаршчык Сяргей Кандратаў прыйшоў разам з маці Таццянаю Аляксандраўнаю. Ім сакратар камісіі ўручыла віншавальную паштоўку ад Цэнтрвыбаркама Беларусі, сувеніры і кветкі (на здымку). Сяргей працуе на мясцовым ААТ “Торфапрадпрыемства “Дняпроўскае” электрыкам, завочна займаецца на другім курсе Магілёўскага электратэхнічнага каледжа.

***

Хвілін праз 20 мы наведалі Следзюкоўскі ўчастак для галасавання №29. Тут, як і ў Гадылёва, у спісах значацца толькі жыхары аграгарадка Следзюкі. Іх 482. 212 прагаласавалі датэрмінова. За прайшоўшыя 2 гадзіны апусцілі ў скрыню свае бюлетэні 43 вяскоўцы. Усяго ж з улікам датэрміновага галасавання гэта зрабілі 53 працэнты выбаршчыкаў.

90-гадовы ветэран Вялікай Айчыннай вайны і працы Соф’я Фамінічна Мацвеенкава зрабіла свой выбар дома. Па словах старшыні выбарчай камісіі Любові Баранавай, дома прагаласуюць 37 чалавек. У 9 гадзін да іх паехалі ўжо з перанасною скрыняю члены камісіі. Але гэта не канчатковая лічба. Заяўкі з пажаданнем зрабіць свой выбар дома камісія прымае да 18 гадзін.

Падчас нашага знаходжання на ўчастку выканалі свой грамадзянскі абавязак Алімпіяда Кавалёва, Мікалай Тамашоў, Анатоль Букетаў і маладая маці Аліна Куляшова, якую вы бачыце на здымку з маленькім сынам Мікітам. Няхай ён расце здаровым, пад мірным небам, заўсёды будзе шчаслівым, за што і галасавала Алена Міхайлаўна.

Упершыню тут прагаласавалі Віталь Пранжыла і Валерый Палякоў, якія таксама прымалі віншаванні камісіі.

***

Ямніцкі ўчастак для галасавання №39 аб’ядноўвае, акрамя выбаршчыкаў вёскі Ямнае, выбаршчыкаў маланаселеных вёсак Лагадава, Падлессе, Старая Баяршчына, Выгода, Клятное. З 221 выбаршчыка спісачнага саставу тут на 12 гадзін 21 хвіліну апусцілі ў скрыню бюлетэні 18 чалавек. Затое датэрмінова гэта зрабілі 149 чалавек. А гэта 81 працэнт электарату.

– Упершыню прагаласаваў Уладзімір Пацёмкін, а самыя пажылыя нашы выбаршчыкі – 95-гадовая Лідзія Лаўрэнаўна Новікава, 88-гадовыя Любоў Парамонаўна Корсікава, Галіна Цярэнцьеўна Латыгоўская, – кажа намеснік старшыні камісіі Іна Зыкава. – Удзельнікаў вайны ў нас ужо няма.

***

Не аказалася ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны і сярод 208 выбаршчыкаў Чырвонабеларускага ўчастка для галасавання №38. Амаль усе яны жывуць у аднайменнай вёсцы. І толькі 9 ветэранаў працы насяляюць вёску 1-ю Новую Баяршчыну, усяго 3 – 2-ю Новую Баяршчыну. Былымі малалетнімі вязнямі фашысціх канцлагераў з’яўляюцца Ганна Мікалаеўна Марчанкава, Таццяна Пракопаўна Ерашонак і Ганна Пракопаўна Чухманава.

Старшыня выбарчай камісіі Любоў Каліноўская паведаміла, што ў іх на 12 гадзін зрабілі свой выбар з улікам датэрмінвоага галасавання 154 вяскоўцы. А гэта 74 працэнты спісачнага саставу.

Прагаласавала ўпершыню Алена Кулянкова, якую таксама павіншавала камісія.

***

Пасля 14 гадзін, калі мы прыехалі на Гарадзецкі ўчасткак для галасавання №31, толькі гучала музыка. Выбаршчыкаў не было, бо амаль усе яны ўжо выканалі свой грамадзянскі абавязак. 367 вяскоўцаў з Гарадца і з бліжэйшых да яго сельскіх населеных пунктаў наведалі ўчастак, што складае больш 93 працэнтаў спісачнай колькасці галасуючых.

Камісія і яе старшыня Сяргей Кузняцоў, назіральнікі Надзея Нароўская і Сяргей Раманаў былі вельмі задаволены такім высокім вынікам.

Участкі для галасавання наведвалі Мікола Коласаў,

Сяргей Леўчанка.

Последние новости

ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Как белорусы будут работать и отдыхать в мае 2024

28 марта 2024
ОБРАЗОВАНИЕ

В Минобразования рассказали, введут ли обязательную отработку для платников

28 марта 2024
КАЛЕЙДОСКОП

В Беларуси запретили продажу стирального порошка Ariel и капсул Tide

28 марта 2024
ГЛАВНОЕ

В Беларуси на 1 января 2024 года проживало около 9,15 млн человек

28 марта 2024
НА СТРАЖЕ ЗАКОНА

29 марта – прямая телефонная линия с начальником 11 управления ГУБОПиК МВД

28 марта 2024
ЭКОНОМИКА

Дни Могилевской области пройдут с 29 марта по 22 апреля на ВДНХ в Москве

28 марта 2024
В МИРЕ

Напавшие на “Крокус Сити Холл” были под воздействием наркотических веществ

28 марта 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Карпенко рассказал, как идет формирование ВНС

28 марта 2024
АКТУАЛЬНО

Прямая линия замначальника Могилевского областного управления МЧС Владимира Гореликова пройдет 30 марта

28 марта 2024
АКТУАЛЬНО

Бесплатную консультацию нотариуса можно будет получить 2 апреля

28 марта 2024

Архивы

Рекомендуем

ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Быховские правоохранители в течение суток раскрыли уголовное преступление

25 марта 2024
ВАШЕ ЗДОРОВЬЕ

Как в условиях модернизации Быховской ЦРБ оказывается медицинская помощь жителям района

25 марта 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

В Быхове чествовали лучших работников коммунальной сферы

21 марта 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

В Быховском районе горела баня

26 марта 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

На Быховщине состоялось очередное заседание комиссии по содействию занятости населения райисполкома

20 марта 2024
КУЛЬТУРА

Быхаўчан запрашаюць на тыдзень традыцыйнага мастацтва

21 марта 2024
ГЛАВНОЕ

Сергей Антонов, известный быховчанам своими писаниной и видосиками на экстремистских каналах, подался в бега

20 марта 2024
ОБРАЗОВАНИЕ

Единый урок, посвященный годовщине трагедии в Хатыни, пройдет 22 марта во всех школах Беларуси

22 марта 2024