Камфортныя ўмовы для… фарэлі

Фарэль для Беларусі ўжо не экзотыка. Сёння на прылаўках крам яна ёсць у любым выглядзе — свежая, замарожаная, салёная, ахалоджаная. І не нейкая там расійская або нарвежская, а свая — беларуская. Фарэлевая «дзяржава», як жартам называюць фарэлевую гаспадарку «Лахва», што ў Быхаўскім раёне, працуе ўжо на поўную магутнасць — выдае 300 тон смачнага карыснага прадукту ў год. Мяркуючы па ўсім, адчувае фарэль сябе ў нашых шыротах выдатна. А з чаго б інакш? Пастаянная тэмпература вады, збалансаваны корм, фільтры біялагічнай ачысткі…

Даведка:

Дзяржаўнымі праграмамі развіцця рыбагаспадарчай дзейнасці на 2011 — 2015 гады і па пераадоленні наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС на 2011 — 2015 гады на Магілёўшчыне прадугледжана будаўніцтва сямі індустрыяльных комплексаў. На сёння рэалізавана тры праекты ў Бялыніцкім, Быхаўскім, Касцюковіцкім раёнах. Фарэлевая гаспадарка «Лахва», што знаходзіцца ў маляўнічым куточку вёскі Косічы ў Быхаўскім раёне, уведзена ў эксплуатацыю 20 снежня 2013 года. Прадпрыемства працуе як самастойная юрыдычная асоба.

Імпартазамяшчальны далікатэс

Спецыяліст па камерцыйнай дзейнасці Віталій Боміхаў праводзіць экскурсію па рыбных уладаннях. Убачанае ўражвае. На прадпрыемстве два рыбаводныя модулі, у кожным па 2 басейны, падзеленыя на 2 секцыі, разлічаныя на 1,5 тысячы кубоў вады. Усюды ўсталявана замкнёная сістэма ачысткі вады з двума відамі фільтраў — біялагічнымі і цяжкімі. Без гэтага вырасціць патрабавальную да ўмоў утрымання рыбу немагчыма. Вада павінна быць якаснай таксама па ўтрыманні ў ёй металаў, тэмпературным ўзроўні і шматлікіх іншых параметрах. Прэснаводная фарэль — рыба холадалюбівая, камфортна адчувае сябе ў вадзе ад плюс 13 да плюс 15 градусаў. Для малька лепей плюс 16-18 градусаў.

Абслугоўваннем рыбнай гаспадаркі займаецца каля 60 чалавек. Калектыў малады, амбіцыйны. Віталій, дарэчы, марыць, што іх гаспадарка стане вядомай і будзе «грымець» у свеце не менш, чым «Санта-Брэмар».

Працаваць на прадпрыемстве ён пачынаў з рыбавода. Увесь працэс ведае да дробязяў. А як жа інакш? Гэта пад непасрэдным кантролем рыбаводаў прэснаводная стронга нагульвае таварную вагу. Яны назіраюць за паводзінамі рыбы, кормяць яе, адсочваюць тэхналагічны працэс. На прадпрыемстве ўсё камп’ютарызавана. Спецыяльныя датчыкі кантралююць тэмпературу паветра, рН, кісларод. Аўтаматычны кормараздатчык корміць рыбу строга па гадзінніку.

Галоўная задача рыбавода — папярэджванне пазаштатных сітуацый. Здараецца, што выключыцца электрычнасць, і трэба своечасова прыняць меры. Такое здараецца падчас моцных навальніц. Але ёсць рэзервовыя дызель-паветранадзімалкі, якія падаюць кісларод у басейн, і рыба нават не адчувае «дыскамфорту».

Патрэбны айчынныя камбікармы

Не, рыба ні ў якім разе не галадае. Наадварот, сілкуецца выключна замежнымі кармамі з Германіі, Галандыі, Даніі.

— Малька бяром у Горацкай сельскагаспадарчай акадэміі, там пабудаваны рыбапітомнік па яго вырошчванні з ікры, — тлумачыць Віталій. — А ікра закупляецца ў Польшчы, Германіі. З 10-20–грамовага малька вырошчваем таварную рыбу вагой у кілаграм і нават болей. Самая вялікая была 1,7 кілаграма. Для таго, каб яна вырасла яшчэ больш, патрэбны дадатковыя затраты, а гэта эканамічна не выгадна. І большы сабекошт, і прадаць складаней.

Былі спробы распрацаваць кармы сумеснай расійска-беларускай вытворчасці, але харчаванне пакуль не атрымалася. Фарэль жа — рыба патрабавальная, чакаць не можа, — ёй патрэбна якаснае харчаванне. Каштуе яно не танна.

— Калі першапачаткова ў бізнес-план закладваліся ўмоўныя лічбы, сабекошт складаў усяго 25 тысяч рублёў. Але з улікам тых кармоў, якія мы выкарыстоўваем, ён склаў аж 75 тысяч — і гэта на той час, — кажа Віталій.

«Каб фарэль стала таннейшай, трэба мець свае кармы», — упэўнены ён. Відавочна, што тыя заводы, якія спецыялізуюцца на выпуску кармоў для жывёлагадоўлі, не падыходзяць. Трэба такое прадпрыемства, якое будзе працаваць выключна на рыбаводчую галіну.

Рыбка круглы год

У рознічнай сетцы быхаўскі далікатэс каштуе 90 тысяч рублёў, а калі набываць непасрэдна ў гаспадарцы — на 5 тысяч танней. Сваіх крам у прадпрыемства няма, прадукцыя прадаецца ў прамым сэнсе слова з колаў. Для гэтага ёсць тры МАЗы — 1 рэфрыжэратар і 2 тэнтавыя.

— Выязджаем у Мінск і іншыя гарады, — кажа Віталій. — Шмат рыбы ідзе ў Расію. Нядаўна адправілі партыю ў Навагорск, у Падмаскоўе. Заключаны кантракт на 20 мільёнаў расійскіх рублёў. Да Новага года павінны адгрузіць туды 140 тон рыбы.

Наогул, з расіянамі шмат кантрактаў. Аб’ёмы залежаць ад сезоннасці. У Карэліі ёсць свая фарэль, але расце яна ў адкрытых вадаёмах, і ёй можна паласавацца толькі з верасня па лістапад. А быхаўская ў наяўнасці круглы год.

Першыя пастаўкі пайшлі ў Расію з сёлетняга мая. Адгрузка вядзецца толькі па перадаплаце. Экспартуецца тавар у Маскву, Новасібірск, Санкт-Пецярбург, Пскоў, Смаленск, іншыя гарады. Прапаноўваецца ў жывым і перапрацаваным выглядзе. Усяго на экспарт ідзе каля 60% смачнай прадукцыі. Астатняе застаецца беларускім спажыўцам. Забяспечваюцца рыбай усе буйныя гандлёвыя сеткі Беларусі, акрамя Гродзенскай і Брэсцкай абласцей. Уся справа ў дастаўцы — далекавата. Але гэтае пытанне тут прапрацоўваюць. А таксама шукаюць «акно» ў Еўропу.

— Свая фарэль — гэта добра, — кажа спецыяліст. — Раней мы імпартавалі марожаную або ахалоджаную. Але тая рыба, якая знаходзіцца ў глыбокай замарозцы, губляе частку карысных уласцівасцей. Жывая нашмат карыснейшая. І таннейшая ў 1,5-2 разы.

Дарэчы, тут распрацоўваюць інавацыйны праект па набыцці ўстаноўкі па ўпакоўцы прадукцыі ў газавым асяроддзі. Такога ў Беларусі яшчэ няма. У такой упакоўцы прадукт захоўвае больш сваіх карысных уласцівасцей.

Запрашэнне на рыбалку

Гаспадарка спецыялізуецца выключна на фарэлі. Ёсць і платная рыбалка — там прапаноўваецца яшчэ і карп. Адкрыты вадаём знаходзіцца побач з прадпрыемствам. Да паслуг адпачываючых 3 альтанкі з мангаламі ў пойме ракі Лахва. Колькасць вудачак не абмежавана. Не дзіўна, што з чацвярга па нядзелю на платным вадаёме аншлаг. Кошт адной пуцёўкі — усяго 180 тысяч.

Прадпрыемства працуе на поўную магутнасць, але шукае магчымасці павысіць свой патэнцыял. Працэс мадэрнізацыі тут не прыпыняецца, закупляецца дадатковае абсталяванне. Ужо сёння ёсць магчымасць павялічыць магутнасці да 320 тон.

— Кожныя выхадныя мы возім фарэль у Мінск, — кажа Віталій Боміхаў. — Побач з намі гандлююць таўсталобікам, карпам, сомам, але мы менш за 350 кіло свайго далікатэсу не прадаём. Іншая рыба нам не канкурэнт. Шмат хто прыходзіць выключна па фарэль. Яе смак ні з чым не параўнаеш!

Каментарый да тэмы

Генеральны дырэктар прадпрыемства «Кіруючая кампанія холдынга «Магілёўводбуд» Валерый Хаміцэвіч:

— Сёлета камунальнае вытворчае ўнітарнае прадпрыемства «Фарэлевая гаспадарка «Лахва» выйшла на праектную магутнасць і прапаноўвае 300 тон таварнай фарэлі ў год. У поўнаю магутнасць запрацаваў і комплекс у Бялыніцкім раёне, які вырабляе 100 тон фарэлі ў год. У наступным годзе на праектную магутнасць выйдзе фарэлевая гаспадарка «Высокае» ў Касцюковіцкім раёне. Гэта яшчэ 300 тон радужнай фарэлі штогадова. Для забеспячэння рыбакомплексу вобласці рыбапасадачным матэрыялам функцыянуе Горацкі рыбаводны індустрыяльны комплекс «БСГА» вытворчай магутнасцю 3 мільёны штук малька фарэлі. Паралельна ствараюцца ўмовы для самастойнай лоўлі гэтай далікатэснай рыбы на платнай аснове. Такія месцы адпачынку існуюць у Быхаўскім раёне, дзе функцыянуе фарэлевая гаспадарка «Лахва», і ў Бялыніцкім, дзе на рацэ Вабіч ёсць свая турыстычная зона з сімпатычнымі драўлянымі хаткамі і лазняй.

Тое, што айчынная фарэль з’явілася на нашых прылаўках, выдатна: яе мяса багатае на карысныя для здароўя чалавека рэчывы. Раней у краіну завозіліся тысячы тон гэтай рыбы. Зараз мы самі на ёй зарабляем валюту.

Звязда

Последние новости

ГЛАВНОЕ

Очередная схема: “Белпочта” предупреждает о сообщениях мошенников в мессенджерах

29 марта 2024
ГЛАВНОЕ

Ущерб природе от строительства Польшей забора в Беловежской пуще составил около $20 млн

29 марта 2024
КАЛЕЙДОСКОП

Чем грозит ретроградный Меркурий в апреле 2024-го

29 марта 2024
ПРЕЗИДЕНТ

Сергеенко и ряд других руководителей освобождены от прежних должностей в связи с переходом на выборные должности

29 марта 2024
КАЛЕЙДОСКОП

Погода на выходные: преимущественно без осадков и до +23°С

29 марта 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Сотрудники прокуратуры Быховского района приняли участи в республиканской добровольной акции «Аднавiм лясы разам»

29 марта 2024
КАЛЕЙДОСКОП

К 80-летию освобождения от немецко-фашистских захватчиков утверждена эмблема, отражающая силу и непокоренность народа-победителя

29 марта 2024
ТЕХНОЛОГИИ

Пользователи Тelegram из Беларуси смогут ограничивать круг тех, кто может присылать им личные сообщения

29 марта 2024
В МИРЕ

В Минэнерго Украины заявили о массированной атаке на объекты энергетики

29 марта 2024
ОБЩЕСТВО

Скончался пострадавший во время теракта в «Крокусе» белорус, за жизнь которого боролись врачи

29 марта 2024

Архивы

Рекомендуем

ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Быховские правоохранители в течение суток раскрыли уголовное преступление

25 марта 2024
ВАШЕ ЗДОРОВЬЕ

Как в условиях модернизации Быховской ЦРБ оказывается медицинская помощь жителям района

25 марта 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

В Быховском районе горела баня

26 марта 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

В Быхове чествовали лучших работников коммунальной сферы

21 марта 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

На Быховщине состоялось очередное заседание комиссии по содействию занятости населения райисполкома

20 марта 2024
КУЛЬТУРА

Быхаўчан запрашаюць на тыдзень традыцыйнага мастацтва

21 марта 2024
ГЛАВНОЕ

Сергей Антонов, известный быховчанам своими писаниной и видосиками на экстремистских каналах, подался в бега

20 марта 2024
ОБРАЗОВАНИЕ

Единый урок, посвященный годовщине трагедии в Хатыни, пройдет 22 марта во всех школах Беларуси

22 марта 2024