«Вечны рухавік» Аляксандра Зайцава

«Вечны рухавік» Аляксандра Зайцава

12-26_0Энтузіяст з Быхава прыдумаў, як кінуць курыць за 50 хвілін, што трэба, каб нараджаліся геніяльныя дзеці, і як наогул вырашыць харчовую праблему ў маштабах краіны.

Крышачку фантазёр і летуценнік, Аляксандр Зайцаў нагадвае аднаго з тых шукшынскіх герояў, якія ў пошуках усеагульнага шчасця і справядлівасці імкнуцца вырвацца з будзённага кола клопатаў і падняцца над штодзённасцю. Ён распрацаваў некалькі методык, якія, на яго погляд, пазбавяць чалавецтва ад многіх праблем. Ідэі не новыя, але Аляксандр іх удасканаліў і гатовы падзяліцца вопытам. «Вельмі хачу, каб наша Беларусь квітнела, — патлумачыў ён свой парыў, патэлефанаваўшы ў карпункт «Звязды». — У мяне ёсць некалькі прарыўных тэхналогій, якія не маюць аналагаў у свеце». Хтосьці скажа — дзівак (я таксама так падумала). Разам з тым мне стала цікава, таму і вырашыла з ім сустрэцца…

Адкуль у Быхаве сібірскія кедры

Аляксандру Зайцаву, пераканалася, энергіі не займаць. Напэўна, таму пры сваіх 40 з хвосцікам выглядае не больш чым на 30. Ён не п’е, не курыць, вядзе здаровы лад жыцця і служыць прыкладам для сваіх трох сыноў. Колькі сябе памятае, заўсёды імкнуўся нешта ўдасканаліць.

Ужо ў 3-м класе блізка да сэрца ўспрымаў сацыяльнае расслаенне. Узгадвае, што купляў булачкі аднакласнікам, чые бацькі глядзелі ў бутэльку і ім было ўсё роўна, снедала іх дзіця або не. Аднойчы нават злавіў сябе на думцы, што нешта даваць іншым — гэта яшчэ больш прыемна, чым браць. І цвёрда ўпэўнены, што існуе так званы закон бумеранга. Калі робіш дрэннае, яно да цябе абавязкова вернецца. І наадварот.

— Першая мая добрая справа — гэта кедры для роднага Быхава, — Аляксандр усміхаецца, узгадваючы падзею больш як 10-гадовай даўнасці, бо не абышлося без кур’ёзу.

— Я тады наогул упершыню пайшоў з такой справай у райвыканкам. Заходжу ў прыёмную, а там процьма народу. Пытаюся ў сакратаркі: старшыня ў сябе? Тая ў адказ: «Так. А ён вас чакае?» Я не ведаў, што адказаць, і таму кіўнуў галавой. І мяне пусцілі. Старшыня спачатку здзівіўся, але мы хутка знайшлі агульную мову. Ён сказаў, што на закупку кедраў грошай у раённым бюджэце няма, але калі я знайду спонсараў, з арганізацыяй працэсу дапаможа. І слова сваё стрымаў.

На жаль, частка кедраў загінула, але тыя, што засталіся — сапраўднае ўпрыгажэнне горада.

Як кінуць курыць за адну гадзіну

Для Аляксандра вораг №1 у грамадстве — шкодныя звычкі. Сам ён спрабаваў курыць у дзяцінстве, але старэйшы сябар, які карыстаўся ў школе аўтарытэтам, пераканаў гэтага не рабіць. А вось з перавыхаваннем жонкі ў Аляксандра былі складанасці. Прыйшлося распрацоўваць методыку.

— Яна курыла каля 15 гадоў і зусім не збіралася адмаўляцца ад шкоднай звычкі, — тлумачыць ён. — Казала, цыгарэта — гэта мая сяброўка, я з ёй пасяджу, у думках паразмаўляю. Методык, якія дапамагаюць пазбавіцца ад курэння, шмат, але яны не кожнаму падыходзяць. Я прыдумаў сваю: 50 хвілін — і чалавек не курыць. Гэта той час, за які курыльшчык атрымлівае поўны аб’ём праўдзівай інфармацыі пра тое, што цыгарэта — сумесь наркотыкаў, а дым, які ён удыхае, — радыеактыўны. Галоўнае тут — зразумець абсурднасць свайго дзеяння. Адна справа, калі чалавек, напрыклад, прадае сваю нырку. Ён страчвае здароўе, але атрымлівае грошы. А тут усё да абсурду нелагічна. Атрымліваецца, што ты і нырку аддаў, ды яшчэ і грошы заплаціў.

Маё ноу-хау ў тым, што я раблю выгаднай адмову ад курэння.

Для жонкі мне хапіла паўгадзіны. Асноўным матыватарам сталі дзеці, спрацаваў мацярынскі інстынкт. Яна ўжо болей за 9 гадоў не курыць. І ніколі не вернецца да цыгарэты, даю гарантыю. Скокнуць у гэтую яму проста. А вось паўзці наверх па стромкіх сценах цяжка. Яна прызналася, што, калі кінула курыць, быццам заслона з вачэй спала. У яе сфарміраваўся імунітэт свядомасці. І яна больш не жадае рабіць глупства.

Сакрэт Калдуна

Аляксандр яго ведае дакладна. Бо распрацаваў методыку нараджэння прыгожых і геніяльных дзяцей.

— На прыкладзе некалькіх выпадкаў я зрабіў высновы, што калі цяжарная жанчына бачыць вакол прыгажосць, у яе і дзеці нараджаюцца прыгожыя, — дзеліцца ён сваёй тэорыяй. — Людзі гэта ведаюць, але трэба яшчэ ствараць умовы. Быў такі выпадак. Не вельмі прыгожая дзяўчына камплексавала з-за таго, што ў яе і дзеці будуць такія ж. Я ёй параіў знайсці ў інтэрнэце фота прыгожага дзіцяці, раздрукаваць і размясціць ва ўсіх кутках кватэры. У выніку яна нарадзіла дзяўчынку з ідэальнымі рысамі твару. Я таксама зрабіў эксперымент. Генетыка генетыкай, але чаму не выкарыстаць дадатковы механізм? Трэба было пераканацца, працуе ён ці не. Прыгажосць — гэта адно, а я пачаў шукаць і тыя фактары, якія ўплываюць на інтэлект. Набыў дыск з музыкай Вівальдзі, Моцарта… А яшчэ знайшоў спосаб, як абараніць дзіця ад няшчасных выпадкаў. Яшчэ да нараджэння трэба ўявіць сабе, як ты трымаеш немаўля на руках, прыціскаеш яго да грудзей. Калі гэты этап пройдзены, пачынаем у думках вучыцца хадзіць. І так паступова весці дзіця па жыцці. Майму малодшаму сыну 4 гады, а я ўжо ўяўляю, як ён ідзе ў першы клас. Калі вобраз будзе выразны, з дзецьмі нічога не здарыцца. У мяне сярэдні сын ходзіць у 6 клас, а я ўяўляю яго сабе на выпускным вечары. Старэйшага, якому 16 гадоў, бачу ўжо на прысязе. Вобраз павінен быць кароткатэрміновы — на 3, максімум 5 гадоў. І трэба ўяўляць гэта штодзённа. Над методыкай пачаў працаваць пасля сустрэчы з Дзімам Калдуном. Калі з ім пазнаёміўся, быў вельмі прыемна ўражаны, які ён добразычлівы чалавек, просты, без усякіх там «зорных» пантоў.

Людзі, якія жывуць меней за 100 гадоў, з’яўляюцца самагубцамі

Так лічыў акадэмік Паўлаў, і Аляксандр Зайцаў цалкам з ім згодны. Ён нават прыдумаў, як пражыць да 150 гадоў. «Ёсць фактары, якія змяншаюць працягласць жыцця, а ёсць такія, якія, наадварот, яе павялічваюць, — кажа ён. — Даведаўся, што шмат доўгажыхароў жыве на востраве Акінава, у даліне Хунза ў Паўночным Пакістане, на Каўказе, у Сібіры. Прааналізаваў, што, спрыяе іх доўгажыхарству. Напрыклад, насельніцтва Акінавы п’е каралавую ваду. У нас у Мінску яна таксама ёсць. Адзін прадпрымальнік наладзіў яе пастаўкі з Японіі. Каралавая вада не закісляе арганізм, ачышчае яго. У даліне Хунза ядуць абрыкосы. Каўказцы падаўжаюць жыццё за кошт мацоні — ёсць такі малочны прадукт. Я тэлефанаваў на «Бабулін гладыш», прапаноўваў рабіць гэта ў нас, але там пакуль думаюць, ці будзе попыт на такую прадукцыю.

Асобна згрупаваў шкодныя рэчы, якія, наадварот, скарачаюць жыццё. Гарэлка, напрыклад, адымае гадоў 30, тытунь, глутамат натрыя і іншыя Е-дабаўкі таксама не на карысць. Каб зрабіць высновы наконт алкаголю, мне было дастаткова лекцыі Жданава. Пасля гэтага я напісаў кнігу «Імунітэт свядомасці», адзін раздзел занёс у БРСМ, і мне прапанавалі арганізаваць лекцыю. Пад эгідай БРСМ правёў іх некалькі, нават з відэаматэрыяламі.

Я быў пад добрым уражаннем ад мультфільма «Ледавіковы перыяд»: памятаеце тую вавёрку-вар’ятку? Купіў у Маскве дыск з мульцікам, думаў дзецям падарунак зрабіць. Але спачатку вырашыў паглядзець сам і быў збянтэжаны. У пачатку дыска рэклама: тая самая вавёрка цягне бярэмя гарэлкі ў рай. Вароты адчыняюцца, і яна ад нечаканасці выпускае з лап сваю ношу.

Перад ёй вялізная бутэлька гарэлкі, якая называецца «Вышыня». І надпіс: вазьмі сваю вышыню. Зразумелі, на каго ўжо арыентуюцца? Ім недастаткова 15-20-гадовых, яны ўжо на дзятву замахнуліся.

Вельмі ўдзячны Анатолю Прохараву — стваральніку «Смяшарыкаў» за відэаролікі, дзе яго героі прапагандуюць здаровы лад жыцця. Іх можна пабачыць на сайце «Здаровая Расія». Спадзяюся, што я гэтаму таксама паспрыяў. Бо знаёмы з Анатолем і расказваў яму пра гэтую рэкламу з вавёркай.

Жывая вада

Аляксандр не сядзіць склаўшы рукі дома, бо ведае, што ў сілах дапамагчы зрабіць наша агульнае жыццё лепшым. Нядаўна ён «засвяціўся» і на беларускім тэлебачанні. На канале АНТ ён прадставіў свой праект «Беларусь — тэрыторыя высокаэфектыўнага земляробства і рыбаводства».

— Ёсць унікальная тэхналогія, якая грунтуецца на тым, што ў любым жывым арганізме існуе недатыкальны энергетычны запас, — расказвае ён. — Расійскі вучоны Юрый Красноў навучыўся гэты запас выкарыстоўваць. Ён стварыў так званую «жывую ваду»: цудадзейны канцэнтрат, кроплі якога дастаткова, каб у разы павысіць ураджайнасць нашых палёў. Яе можна выкарыстоўваць і ў рыбаводстве. Я асабіста знаёмы з гэтым чалавекам і бачыў тую «жывую ваду» ў дзеянні. З яе дапамогай мы можам забяспечыць хлебам і рыбай не толькі сябе, але і ўсю планету.

Аляксандр апынуўся сярод 200 удзельнікаў тэлепраекта «Мой бізнес», якія атрымалі запрашэнне на перадачу. Але толькі 30 найлепшых ідэй будуць прафінансаваны. Быхаўчанін лічыць, што ён у любым выпадку не ў пройгрышы. Па-першае, ён меў магчымасць агучыць сваю ініцыятыву з экрана, а па-другое, знайшоў шмат аднадумцаў. Пасля гэтай сустрэчы яны стварылі групу ў «УКантакце» пад назвай «Супольнасць маладых інаватараў».

Нашы сокі як альтэрнатыва кока-коле

А нядаўна Аляксандр разам з жонкай і яшчэ адным паплечнікам стварыў фірму па прасоўванні экалагічных прадуктаў. У тым ліку айчынных. Ён лічыць, што на беларускіх прадпрыемствах не хапае спецыялістаў, якія маглі б належным чынам піярыць прадукцыю.

— Мы вырашылі заняцца рэбрэндзінгам, — дзеліцца ён планамі. — Той жа Смаргонскі камбінат хлебапрадуктаў робіць добрыя аўсяныя кашы з разынкамі, яблыкамі, абрыкосамі — ідэальная ежа для дзяцей. А чым горшыя барысаўскія сокі? Я дамовіўся з хакеістамі «Дынама-Мінск», каб якаснай прадукцыі прысвойваць брэнд «Дынама». У іх добры лагатып з зубрам. Будзе зразумела, што калі збіраешся стаць «зубрам», павінен якасна харчавацца. А калі гэта прагучыць яшчэ і з вуснаў Аляксея Калюжнага, эфект будзе наймацнейшы. Наш праект нацыянальнага значэння. Першы крок — прадстаўляем альтэрнатыву той жа кока-коле. Другі — пераконваем у тым, што беларускі варыянт усё ж лепшы. Права выбару за спажыўцом. Трэба з дзяцінства вучыцца адрозніваць дрэннае ад карыснага. Толькі пры такіх умовах чалавек будучыні зможа стаць гарманічнай асобай.

Звязда

Последние новости

В МИРЕ

Песков: США “себя не забывают” и получают выгоду от помощи Киеву

18 апреля 2024
НА СТРАЖЕ ЗАКОНА

В Могилевской области 13 воспитанников детского учреждения стали жертвами сексуального насилия

18 апреля 2024
ТЕХНОЛОГИИ

Умные города и передовые решения: Шульган о региональном цифровом развитии

18 апреля 2024
КАЛЕЙДОСКОП

Ученый предупредил о большой вероятности сильнейших вспышек на Солнце в ближайшие дни

18 апреля 2024
ПРЕЗИДЕНТ

Подготовку к первому заседанию VII ВНС обсудили на совещании у Лукашенко

18 апреля 2024
ОБРАЗОВАНИЕ

Минобразования: пул заявок для желающих поступить в вуз по целевому направлению утвердят до 1 мая

18 апреля 2024
ОБЩЕСТВО

Оранжевый уровень опасности из-за сильных осадков объявлен в Беларуси на 19 апреля

18 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Быховчане принимают участие в Международном форуме «Традиционная культура как стратегический ресурс устойчивого развития общества»

18 апреля 2024
ОБЩЕСТВО

Установлен порядок перечисления средств, заработанных на республиканском субботнике

18 апреля 2024
НА СТРАЖЕ ЗАКОНА

МВД обеспечит правопорядок на селе

18 апреля 2024

Архивы

Рекомендуем

ГЛАВНОЕ

На Быховщине отметили День беременных

9 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

В Быхове горел дом

12 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Машинный парк сельсоветов Быховского района пополнен четырьмя новыми автомобилями

10 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Быховчане по собственной инициативе благоустроили гражданское кладбище

17 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

В Быхове прошел 1-й этап областного фестиваля управленческого опыта руководителей учреждений общего среднего образования «Лидер образования»

8 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

Приглашаем принять участие в фотоконкурсе «В объективе – Быховский район»

9 апреля 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

В хозяйствах Быховского района полным ходом идет посевная

15 апреля 2024
ГЛАВНОЕ

На Быховщине прошел районный конкурс знаменных групп «Равнение на знамена». ФОТО

12 апреля 2024