Галіна Кандрацьева: мы яшчэ на аматарскім узроўні, аднак тут у нас маюцца болей грунтоўныя планы

Галіна Кандрацьева: мы яшчэ на аматарскім узроўні, аднак тут у нас маюцца болей грунтоўныя планы

Гэтую сядзібу ў вёсцы Кучын Чарнаборскага сельсавета не заўважыць нельга, бо яна выдзяляецца сваёй адметнасцю, арыгінальнасцю і прыгажосцю. А бачаць яе шматлікія людзі, і не толькі жыхары нашага раёна, бо знаходзіцца тая зусім побач з  аўтамабільнай дарогай Р-120 рэспубліканскага значэння Быхаў-Бялынічы.

DSCN2545

Размова ідзе пра падворак шматдзетнай сям’і Галіны і Сяргея Кандрацьевых, якія пастараліся зрабіць са звычайнай сялянскай хаты ды двара ўтульнае ды ўладкаванае месца для пражывання і вядзення хатняй гаспадаркі.

—Мы жылі раней у Кучыне на іншым падворку, але потым вырашылі ўзнавіць хату маіх бацькоў і зрабіць яе сваім радавым гняздом, — распавядае Галіна Пятроўна. — Спачатку ўзяліся за ўнутраны рамонт старой пабудовы, пасля пабудавалі альбо капітальна адрамантавалі гаспадарчыя аб’екты, зрабілі добраўпарадкаванне ўнутранай тэрыторыі сядзібы. Тым часам абзавяліся таксама жывёлаю, каб палепшыць матэрыяльнае становішча сям’і.

Калі трохі абжыліся, пачалі думаць пра ўладкаванне прысядзібнай тэрыторыі, наданне прывабнага віду самаму дому. Шмат чаго прыдумалі і зрабілі самі з мужам, часткова што з ландшафтнага дызайну купілі. Аздабленнем розных клумб, кветнікаў, пасадкай зялёных насаджэнняў займалася я, дэкаратыўныя агароджы, упрыгожванні з камянёў, фігуркі жывёл рабіў муж.

Займаемся добраўпарадкаваннем прысядзібнай тэрыторыі, лічу, мы яшчэ на аматарскім узроўні, аднак тут у нас маюцца болей грунтоўныя планы.

Па настроі гаспадыні адчувалася, што разам з мужам і дзецьмі яны іх абавязкова рэалізуюць, як кажуць, дзеля душы і сэрца.

Мікалай Ахрыменя.

Последние новости

КАЛЕЙДОСКОП

Один из крупнейших в 2025 году астероидов пролетел мимо Земли

18 сентября 2025
Читать новость
СПОРТ

Волейболистки “Минчанки” выиграли два матча на старте розыгрыша Кубка России

18 сентября 2025
Читать новость
ОБЩЕСТВО

Запреты на посещение лесов действуют в 11 районах Беларуси

18 сентября 2025
Читать новость
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

В Быхове прошла спартакиада по мини-футболу

18 сентября 2025
Читать новость
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Сегодня в Быховском районе проходит единый день информирования

18 сентября 2025
Читать новость
АКТУАЛЬНО

Кассовый чек как гарантия защиты прав пассажира

18 сентября 2025
Читать новость

Архивы

Рекомендуем