Першыя вадзіцелі-тысячнікі
Першымі ў раёне ў мінулыя выхадныя тысячнага рубяжа на перавозцы збожжавых і зернебабовых культур у ходзе жніва-2015 дасягнулі вадзіцелі Алег Мамкоў з ААТ “Вараніно” і Уладзімір Якубёнак з СВК “Валадарскі”.
Павіншаваць Уладзіміра Уладзіміравіча з гэтай працоўнай перамогай на збожжавы палетак прыехалі старшыня раённага выканаўчага камітэта Сяргей Ігнаценка і старшыня раённай арганізацыі работнікаў аграпрамысловага комплексу Валянціна Гірыловіч. Яны ўручылі ветэрану сельскагаспадарчай працы Удзячнасць райвыканкама і райкама прафсаюза работнікаў АПК, каштоўны падарунак (на здымку).
Такіх жа ўзнагарод тым днём удастоіўся Алег Мамкоў, якія яму на збожжавым таку гаспадаркі ўручыла Валянціна Гірыловіч.
***
Более тысячи тонн зерна перевез водитель СПК «Новобыховский» Александр Прокопенко. Поздравили труженика с победой в трудовом соревновании председатель райисполкома Сергей Игнатенко и председатель районной профсоюзной организации работников АПК Валентина Гирилович.
Вместе с Благодарностью райисполкома Александру Прокопенко вручили ценный подарок.
Мікалай Ахрыменя.
Екатерина СВИРИДЕНКО.