Па народнай традыцыі

З самага пачатку сёлетняга жніва добрыя тэмпы ўборкі збожжавых культур набраў СВК “Валадарскі”. На рахунку камбайнераў гаспадаркі па стану на 21 ліпеня была ўжо амаль тысяча тон намалочанага збожжа. Зладжана і хутка ідзе таксама ягоная перапрацоўка.

DSCN2494

Ранкам учарашняга дня да хлебаробаў сельгаспрадпрыемства на палетак за вёскаю Старая Баяршчына прыехалі работнікі раённага цэнтра культуры, каб дэманстрацыяй традыцыйнага народнага абраду “Зажынкі”, песнямі і вершамі адпаведнай тэматыкі павіншаваць іх з пачаткам жніва, пажадаць плёну ды поспехаў у працы.

Па народнай традыцыі яны пачаставалі ўдзельнікаў жніва духмяным караваем і хлебным квасам, каб тыя добра падсілкаваліся перад цяжкім працоўным днём.

А потым жнейкі ў народных касцюмах зжалі сярпамі першы сноп і ўручылі яго гаспадару — старшыні СВК “Валадарскі” Сяргею Акуленку.

Мікалай ІВАНОЎ.

Последние новости

ГЛАВНОЕ

Жители Быхова учатся предотвращать пожары и заботиться о здоровье

18 сентября 2025
Читать новость
КАЛЕЙДОСКОП

Один из крупнейших в 2025 году астероидов пролетел мимо Земли

18 сентября 2025
Читать новость
СПОРТ

Волейболистки “Минчанки” выиграли два матча на старте розыгрыша Кубка России

18 сентября 2025
Читать новость
ОБЩЕСТВО

Запреты на посещение лесов действуют в 11 районах Беларуси

18 сентября 2025
Читать новость
СПОРТ

В Быхове прошла спартакиада по мини-футболу

18 сентября 2025
Читать новость
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Сегодня в Быховском районе проходит единый день информирования

18 сентября 2025
Читать новость

Архивы

Рекомендуем