Людміла Багдановіч: усё сваімі рукамі не зробіш, даводзіцца закупляць матэрыялы, абсталяванне, розныя скульптуры

Людміла Багдановіч: усё сваімі рукамі не зробіш, даводзіцца закупляць матэрыялы, абсталяванне, розныя скульптуры

Што да мяне, дык вядомая прымаўка “Не месца ўпрыгожвае чалавека, а чалавек месца” не павінна мець зусім катэгарычны сэнс. Зразумела, што калі асоба валодае выдатнымі прафесійнымі здольнасцямі, годнымі чалавечымі якасцямі, то яна стварае вакол сябе, ці гэта на працы альбо ў сям’і, ці дзе яшчэ, прыемную ды ўтульную атмасферу, акружаючым людзям камфортна мець з ёю стасункі.

Але, калі чалавек старанна ды з густам уладковае сваё працоўнае месца, тэрыторыю свайго жыхарства, то гэта таксама ўпрыгожвае яго як работніка ды асобу. А калі ўсё гэта адбываецца сумесна, то тады можна ўжо казаць пра гармонію.

DSCN2407

Менавіта ў такім ракурсе і раскажу пра сямейнае гняздо Людмілы і Мікалая Багдановічаў з аграгарадка Баркалабава. Гэтыя людзі дэманструюць сапраўдную чалавечую годнасць, бо, акрамя таго, што нарадзілі і выхавалі траіх дзяцей, цяпер выхоўваюць яшчэ чатырох прыёмных рабят. Людміла Мікалаеўна і Мікалай Мікалаевіч робяць усё, каб сям’я жыла ў прыгожым, камфортным ды эстэтычным асяроддзі. Гэта тычыцца як маральнай атмасферы,  абсталявання ў доме, так і тэрыторыі ўсёй сядзібы.

Расказвае Людміла Багдановіч:

— Калісьці мы набылі звычайную вясковую хату ў Баркалабаве і пачалі патроху будавацца ды ўладкоўвацца. Спачатку гэта тычылася прыбудоў да хаты, гаспадарчых пабудоў, а потым справы дайшлі і да прыхарошвання сямейнага прытулку. Адразу адзначу, што практычна ўсе будаўнічыя работы, асноўнае добраўпарадкаванне рабіў і робіць мой гаспадар уласнымі рукамі. Мне таксама працы хапае, дапамагаюць нам і дзеці.

DSCN2413

Можа, па-першасці рабілася ўладкоўванне крыху хаатычна, але потым мы пачалі прадумаваць пэўныя будаўнічыя ды ландшафтныя рашэнні. Самі бачыце, што цяпер па ўсёй тэрыторыі выкладзены пліткамі дарожкі, створаны асобныя зоны для адпачынку, размяшчэння малых архітэктурных формаў.

Усё сваімі рукамі не зробіш, даводзіцца закупляць матэрыялы, абсталяванне, розныя скульптуры, на што, як гэта ні складана, грошы знаходзім. Да прыкладу, на набыццё скульптурных фігураў жывёл нядаўна затрацілі амаль пяць мільёнаў рублёў. У гэтым  дапамагаюць нашы старэйшыя дзеці.

DSCN2409

Але ўсё ж галоўным у справе добраўпарадкавання сваёй сядзібы для любога чалавека з’яўляецца жаданне, прыбаўленае фантазіяй. Ніхто нас не прымушае гэта рабіць, акрамя пачуццяў годнасці і сумлення.
Планы ў сям’і Багдановічаў па далейшаму ўладкоўванню сваёй сядзібы маюцца вялікія. На чарзе — будаўніцтва капітальнай лазні з эстэтычным знешнім выглядам і адмысловай начынкай, зоны для баўлення вольнага часу дзецям, далейшае ўпарадкаванне тэрыторыі.

Людміла і Мікалай Багдановічы — добры прыклад многім іншым вяскоўцам, а таксама і гараджанам, у арганізацыі сямейнага жыцця, уладкаванні свайго радавога гнязда. Тут ім трэба толькі пажадаць далейшага шчасця і плёну.

Мікалай Ахрыменя.

Последние новости

ОБЩЕСТВО

Свыше 22 тыс. граждан Украины прибыли в Беларусь с начала 2024 года

29 марта 2024
КУЛЬТУРА

Итоги XVII Международного молодежного театрального форума «М.@rt.контакт» подвели в Могилеве

29 марта 2024
ОБРАЗОВАНИЕ

Выпускные вечера в школах Беларуси пройдут 14 июня

29 марта 2024
ГЛАВНОЕ

29 марта пройдёт Единый день безопасности дорожного движения

29 марта 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Как белорусы будут работать и отдыхать в мае 2024

28 марта 2024
ОБРАЗОВАНИЕ

В Минобразования рассказали, введут ли обязательную отработку для платников

28 марта 2024
КАЛЕЙДОСКОП

В Беларуси запретили продажу стирального порошка Ariel и капсул Tide

28 марта 2024
ГЛАВНОЕ

В Беларуси на 1 января 2024 года проживало около 9,15 млн человек

28 марта 2024
НА СТРАЖЕ ЗАКОНА

29 марта – прямая телефонная линия с начальником 11 управления ГУБОПиК МВД

28 марта 2024
ЭКОНОМИКА

Дни Могилевской области пройдут с 29 марта по 22 апреля на ВДНХ в Москве

28 марта 2024

Архивы

Рекомендуем

ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

Быховские правоохранители в течение суток раскрыли уголовное преступление

25 марта 2024
ВАШЕ ЗДОРОВЬЕ

Как в условиях модернизации Быховской ЦРБ оказывается медицинская помощь жителям района

25 марта 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

В Быховском районе горела баня

26 марта 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

В Быхове чествовали лучших работников коммунальной сферы

21 марта 2024
ГЛАВНЫЕ НОВОСТИ

На Быховщине состоялось очередное заседание комиссии по содействию занятости населения райисполкома

20 марта 2024
КУЛЬТУРА

Быхаўчан запрашаюць на тыдзень традыцыйнага мастацтва

21 марта 2024
ГЛАВНОЕ

Сергей Антонов, известный быховчанам своими писаниной и видосиками на экстремистских каналах, подался в бега

20 марта 2024
ОБРАЗОВАНИЕ

Единый урок, посвященный годовщине трагедии в Хатыни, пройдет 22 марта во всех школах Беларуси

22 марта 2024